BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

«Полацк вядомы ў Швецыі яшчэ са стражатыных летапісаў»

31.10.2007
«Полацк вядомы ў Швецыі яшчэ са стражатыных летапісаў»

На мінулым тыдні ў Полацку прайшла V міжнародная канферэнцыя «Гісторыя Полацка і Полацкай зямлі». У яе працы ўзяў удзел вядомы шведскі гісторык, прафесар кафедры археалогіі і антычнасці Стакгольмскага універсітэту Інгмар Янсан.

 

Прафесар Янсан - адзін з найбольш вядомых навукоўцаў-скандыянавістаў. Ён вывучае старажытную культуру вікінгаў, у тым ліку яе ўплыў на тэрыторыі сучасных Беларусі, Украіны і Расіі. У Полацк ён прыяжджае ўжо трэці раз.

 

 

 

«Гэты горад вядомы ў нас у Швецыі. Мы ведаем яшчэ са старажытных летапісаў, што менавіта ў Полацк прыйшоў скандынаўскі ваяр Рагвалод, які стаў тут князем», — кажа Інгмар Янсан.

 

 

 

Шведскі прафесар вельмі высока ацаніў узровень навуковай канферэнцыі ў Полацку.

 

 

«Прагучала вельмі шмат цікавых спавешчанняў, — адзначыў спадар Янсан у інтэрвію карэспандэнту Eurobelarus.info. — Відавочна, што маім беларускім калегам удалося сабраць вельмі вялікі гістарычны матэрыял, з якога можна зрабіць шмат высноваў аб кантактах паміж Полацкім княствам і Скандынавіяй яшчэ ў І тысячагоддзі нашай эры. У прыватнасці, магільнікі на тэрыторыі Беларусі, Уркаіны і захадзе Расіі шмат у чым нагадваюць скандынаўскія. Можна казаць пра вялікі ўплыў, які скандынавы аказвалі на славянскія народы. Але, што цікава, напрыклад, у Полацку вельмі мала археалагічных знаходак, якія можна было б аднесці да скандынаўскіх. Магчыма, яны яшчэ чакаюць нас наперадзе. І ўжо відавочна, што ўплыў культур быў двубаковым: скандынавы, якія прыходзілі сюды, не толькі прыносілі сваю культуру, але і пераймалі культуру мясцовых народаў».

 

 

 

На думку прафесара Інгмара Янсана, патэнцыял для далейшага супрацоўніцтва навукоўцаў Беларусі і Швецыі ў галіне гісторыі вельмі вялікі. Ён палягае ў вывучэнні сумеснай гісторыі скандынаваў і продкаў насельніцтва Беларусі, у прыватнасці старажытнага Полацка.

 

 

 

Падчас навуковай канферэнцыі ў Полацку было агчана шмат спавешчанняў, якія паглыбляюць веды аб найбольш старажытным беларускім горадзе.

 

 

 

«Гадоў дваццать таму яшчэ прыходзілася тлумачыць і даводзіць, што Полацк — гэта пачатак беларускай дзяржаўнасці і культуры, пачатак хріысціянства на Беларусі. Зараз гэта ўжо стала ісцінай, якая зразумелая ўсім, — лічыць вядомы беларускі гісторык Сяргей Тарасаў. — На сённяшні дзень паўстае пытанне паглыбленага вывучэння Полацка».

 

 

 

На думку Сяргея Тарасава, наспела неабходнасць выдання паўнавартаснай працы пра Полацк. Дагэтуль навукоўцы вывучалі асобныя складнікі — нумізматыку, архітэктуру, археалогію, тапаграфію.

 

 

 

«Усе гэтыя даследванні трэба сабраць у адну вялікую кнігу. Яе ёсць чым ілюстраваць. Паверце мне, у запасніках полацкіх музеяў захоўваецца столькі скарбаў, што можна паказаць усё багацце полацкай клуьтуры», — упэўнены Сяргей Тарасаў.

 

 

 

Андрэй Аляксандраў

 

andy@ximik.info

 

Видео