BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Конкурсы і праграмы Еўразвязу (Еўракамісіі)

01.10.2007
Конкурсы і праграмы Еўразвязу (Еўракамісіі)

Еўрапейская Камісія – гэта орган, адказны за ажыцьцяўленьне палітыкі Еўразвязу. У яе ўваходзіць асобны аддзел EuropeAid (ec.europa.eu), на мэце якога рэалізацыя праграм супрацоўніцтва Еўрапейскай Камісіі.

Астатнія аддзелы Камісыі, у тым ліку Камісарыят па Разьвіцьцю і Камісарыят па зьнешніх сувязях, адказныя за палітычны кантроль і агульнае плянаваньне разьвіцьця праграмаў развіцьця і супрацоўніцтва.
У бюджэт Эўразвязу на 2007-2013 гады былі ўключаны наступныя сем новых інструмэнтаў, якія фінансуюць разьвіцьцё супрацоўніцтва (гл. http://ec.europa.eu/europeaid/what/delivering-aid/funding-instruments/index_en.htm):

  • IPA – Інструмэнт структурнай палітыкі для кандыдатаў на далучэньне
  • ENPI – Інструмэнт Еўрапейскага Партнёрства і Добрасуседзтва
  • Інструмэнт стабільнасьці
  • EDFDCI – Інструмэнт разьвіцьця і супрацоўніцтва
  • EIDHR – Еўрапейскі Інструмэнт для Дэмакратыі і Правоў чалавека
  • ECI – Інструмэнт эканамічнага супрацоўніцтва
  • Інструмэнт супрацоўніцтва ў галіне ядзернай энергіі

Кожны зь іх мае ўласную геаграфічную зону адказнасьці.
Інструмэнт Еўрапейскага Партнёрства і Добрасуседзтва, якія пачаў працу ў студзені 2007 года, заменіць ранейшыя праграмы MEDA і TACIS.
ENPI адказны за краіны, што мяжуюць з Эўрапейскім Зьвязам на поўдні і ўсходзе, уключна Беларусь. Пра Еўрапейскую Палітыку Добрасуседзтва можна дазнацца тут:

Навіны пра магчымыя прапановы можна знайсьці на сайце:
ec.europa.eu

Видео