BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Выстава шведскай графікі "Праз традыцыю ў будучыню"

16.01.2008
Выстава шведскай графікі "Праз традыцыю ў будучыню"

Аддзяленне Пасольства Швецыi ў Мiнску пры падтрымцы Шведскага Iнстытута, праводзяць з 18 студзеня па 2 сакавiка 2008 года у Гродзенскiм дзяржаўным гiсторыка-археалагiчным музее (г. Гродна, вул. Замкавая, 20) выставу Шведскай графiкi "Праз традыцыю ў будучыню". Адкрыцце выставы адбудзецца 18 студзеня ў 16.00. Выстава экспанавалася напрацягу 2007 года ў Мiнску, Вiцебску i Полацку.

У рамках выставы ў Мiнску i Гродне адбудуцца майстар-класы для беларускiх студэнтаў i мастакоў, якiя будуць праводзiцца шведскiмi выкладчыкамi i мастакамi-графiкамi.

 
"ПРАЗ ТРАДЫЦЫЮ Ў БУДУЧЫНЮ" - гэта рэпрэзентацыйная выстава 15 шведскiх мастакоў-графiкаў, якая - у сувязi з афiцыйным вiзiтам летам 2004 года ў Славенiю караля i каралевы Швецыi - была падабрана для экспанавання ў Цэнтры графiчнага мастацтва г.Любляны. Яна атрымала самыя высокiя адзнакi мастацкай грамадскасцi Славенii i выклiкала настолькi шырокую дыскусiю ў друку, што Шведскi iнстытут, яе арганiзатар, вырашыў паказаць выставу i ў iншых краiнах. У 2005 годзе выстава экспанавалася ў Мiжнародным цэнтры графiчнага мастацтва г. Марыефрэд (Швецыя), Дзяржаўнай мастацкай галерэi г.Калiнiнграда (Расiя), Цэнтры сучаснага мастацтва г.Кiшынёва (Малдова), Музее сучаснага выяўленчага мастацтва (Мiнск), Музее Марка Шагала (Вiцебск).
 
Выстава ў Беларусi павялiчылася яшчэ на аднаго ўдзельнiка: сёння сярод гэтых рознаўзроставых творцаў 8 мужчын i 8 жанчын, якiя валодаюць самымi разнастайнымi тэхнiкамi - ад дрэварыту да вiдэаiнсталяцыi. Варта падкрэслiць, што графiчнае мастацтва Швецыi заўжды аперавала самымi перадавымi тэхнiчнымi ведамi, неабходнасць у якiх, найперш за ўсё, грунтавалася на мастацкай выразнасцi. Сярод удзельнiкаў - мастакi, якiя маюць мiжнароднае iмя праз свае прэстыжныя выставы ў Еўропе i iншых краiнах свету, i творцы, што робяць самыя першыя крокi на еўрапейскай мастацкай арэне.
 
Шведскi iнстытут шчыра ганарыцца гэтым шырокiм i якасным прадстаўленнем лепшых шведскiх мастакоў. У мастацкай галерэi Нацыянальнага Полацкага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка свае творы прадстаўляюць: Оса Андэрсан, Хокан Берг, Элiна Друкер, Ула Фрыс, Пэдэр Юсэфсан, Фрэдрык Лiндквiст, Лiна Нордэнстрам, Ларс Нiберг, Хэльмтруд Нiстрам, Вера Ульсан, Фiлiп фон Шантц, Оса Шэрна, Пэр Сундлiнг, Пэр Гунар Тэландэр, Юка Вэнтынэн i Брыта Веглiн.
http://news.tut.by/culture/101225.html
Видео