BE RU EN
rss facebook twitter

QS Education Trust (Адукацыйны фонд кампаніі QS)

09.08.2010
QS Education Trust (Адукацыйны фонд кампаніі QS)

Паштовы адрас:
1 Tranley Mews, Fleet Road London
NW3 2DG UK
 
Вэб-сайт:  http://www.topmba.com/finance/apply-mba-scholarships
 
Мэты дзейнасці Фонду:
Фонд створаны ў 2005 г. Гэта некамерцыйнае прадпрыемства, галоўная мэта якога – выдача стыпендый таленавітай моладзі з усіх краін свету.
 
Віды падтрымкі:
Стыпендыі
 
Усе стыпендыі дзеляцца на дзве групы:

  • стыпендыі ад бізнес-школ і ўніверсітэтаў
  • стыпендыі OS – універсальныя і не прывязаныя да якой-небудзь геаграфічнай ці нацыянальнай прыкметы (за выключэннем стыпендый для дзяўчын з краін Цэнтральнай і Ўсходней Еўропы)

 
Як падаваць заяўку:
Кандыдат на атрыманне стыпендыі павінен:

  • зарэгістравацца на сайце www.topmba.com/scholarships  ці  www.topgradschool.com/scholarships/
  • наведаць адну з выстаў QS – World MBA Tour   ці  World Grad School Tour
  • напісаць эсэ на патрабуемую тэму і загрузіць яго пясля адказаў на пытанні даследвання. Сістэма дазваляе захоўваць дадзеныя, выходзіць і затым працягваць з таго ж месца. Таму не абавяскова ўсе рабіць за адзін раз.
  • Падаць дакументы ў бізнес-школу ці ўніверсітэт.

Пералічаныя пункты могуць выконвацца ў любой паслядоўнасці. Трэба максімальна поўна адказаць на пытанні даследвання, напісаць добрае эсэ на дадзеную тэму і паступіць у бізнес-школу ці ўніверсітэт.
 
Тэрмін разгляду заявак
Працэс падачы заявак ідзе круглы год, таму можна пачынаць у любы час. Трэба маць на ўвазе, што заяўкі, атрыманыя пасля 20 красавіка 2010, будуць разгледжаны ў наступным годзе (2011 – 2012).
 
Пасля таго, як атрыманы ўсе дакументы, Фонд перасылае іх у школы і ўніверсітэты, якія выбіраюць пераможцаў на свае стыпендыі. Як правіла кандыдаты ўжо павінны быць залічанымі ў школы і ўніверсітэты, на чые стыпендыі яны прэтэндуюць.
 
Тыя кандыдаты, якія падаюць заяўкі на незалежныя стыпендыі QS, адбіраюцца экспертамі кампаніі QS.

 

Крыніца: NGO.BY

Видео