BE RU EN
rss facebook twitter

КОНКУРС: ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ ПРАЗ АБ'ЕКТЫЎ ФОТАКАМЕРЫ

13.11.2008
КОНКУРС: ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ ПРАЗ АБ'ЕКТЫЎ ФОТАКАМЕРЫ
10 снежня 2008 году спаўняецца 60 гадоў з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Да юбілею гэтага найважнейшага інструмента Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні ладзіць конкурс на найлепшую фатаграфію, якая ілюструе ажыццяўленне якога заўгодна права ці свабоды чалавека ў Беларусі. Конкурс ладзіцца ў дзвюх намінацыях: 
  1. Найлепшае прафесійнае фота (аўтары - прафесійныя фатографы)
  2. Найлепшае аматарскае фота

Паводле вынікаў конкурсу, у кожнай з намінацыяў будзе адабраная найлепшая фатаграфія, аўтар якой атрымае прыз - паездку ў Вільню на двух чалавек на выходныя альбо грашовую прэмію. Астатнія фатаграфіі будуць уключаныя ў экспазіцыю "Правы чалавека праз аб'ектыў фотакамеры", якая будзе праходзіць у Доме правоў чалавека ў Вільні. 

Фатаграфіі будуць ацэньвацца міжнародным журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі Дамоў правоў чалавека ў Осла, Лондане, Маскве, Сараеве. Пераможцы будуць абвешчаныя 10 снежня 2008 году. 

Умовы ўдзелу ў конкурсе 

  1. Удзельнічаць у конкурсе могуць грамадзяне альбо жыхары Беларусі.
  2. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца арыгінальныя працы, якія адпавядаюць патрабаванням Закону аб аўтарскім праве Літоўскай Рэспублікі. Забараняецца паданне чужых прац без пазначэння аўтарства і пісьмовага дазволу аўтара на выкарыстанне фатаграфіі для ўдзелу ў конкурсе.
  3. Адзін аўтар можа падаваць на конкурс не больш за тры працы.
  4. Фатаграфіі не могуць быць вынікам фотакалажу.
  5. Удзел у конкурсе прадугледжвае перадачу фатографам правоў ДПЧ на выкарыстанне матэрыялаў, прадстаўленых на конкурс, на наступных выставах і ў публікацыях ДПЧ, прысвечаных правам і свабодам чалавека.
  6. Працы прымаюцца да 30 лістапада 2008 году на адрас: [email protected] з пазнакай "Правы чалавека - конкурс".
 Тэхнічныя патрабаванні да конкурсных прац 
  1. Фатаграфіі могуць быць як каляровыя, гэтак і чорна-белыя.
  2. Фатаграфіі прадстаўляюцца ў фармаце JPEG з пашырэннем 300 dpi. Якасць лічбавай выявы павінна дазволіць надрукаваць фатаграфію фарматам не менш за А3 для экспанавання на выставе.
  3. Працы павінны быць аформленыя ў выглядзе архіву ZIP альбо RAR, назва архіву павінна ўтрымліваць імя і прозвішча ўдзельніка ў лацінскай транскрыпцыі, а таксама намінацыю, у якой удзельнічае аўтар (для прафесійнай фатаграфіі - NOM1, для аматарскай - NOM2). Прыклад назвы архіву: Jan_Janavic_NOM1.zip
  4. Акрамя фатаграфій архіў павінен утрымліваць файл, у якім тлумачыцца, якое менавіта права чалавека ілюструе канкрэтная фатаграфія. Тыя, хто ўдзельнічае ў намінацыі "Найлепшае прафесійнае фота", таксама дасылаюць сціслае рэзюмэ.
   Конкурс ладзіцца пры падтрымцы

Міністэрства замежных спраў Нарвегіі

Возможно, формат этой картинки не поддерживается браузером.Міністэрства замежных спраў Літвы  Возможно, формат этой картинки не поддерживается браузером. 

Фундацыі дамоў правоў чалавека (Нарвегія)

Па ўсіх узніклых пытаннях звяртайцеся ў аргкамітэт на адрас: [email protected], альбо па тэлефону ў Вільні: +370 5 212 7703.

Видео