BE RU EN
rss facebook twitter

У Любліне гавораць пра беларускую гісторыю

29.06.2008
У Любліне гавораць пра беларускую гісторыю
Палітыка савецкіх уладаў да беларускага насельніцтва Паўночна- заходніх земляў ІІ Рэчы Паспалітай, помнікі беларускай старапісьмовасьці ў бібліятэках эўрапейскіх краін, палянізаваныя назовы гарадоў Беларусі, мэнтальная ідэнтычнасьць у “Новай зямлі” - гэта тэмы пленарнага паседжаньня міжнароднай канфэрэнцыі, якая праходзіць ва ўнівэрсытэце імя Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне.

Гэта ўжо 17-ы выпуск канфэрэнцыі пад агульным назовам „ Польска- беларускія літаратурныя, культурныя й моўныя сувязі”, якія абмяркоўваюцца ў трох сэкцыях: гістарычна-сацыялягічнай, літаратуразнаўчай і мовазнаўчай. Сярод удзельнікаў вучоныя з Беларусі, Аўстртыі, Чэхіі, Летувы й Польшчы, а арганізатарамі, апрача ўнівэрсытэту імя Марыі Кюры-Складоўскай, зьяўляецца польскае Беларусазнаўчае таварыства ды Польскі інстытут у Менску.

Для мяне асабіста вельмі цікавым было выступленьне аўстрыйскага вучонага, прафэсара Гэрмана Бідэра пра рукапіс граматыкі беларускай мовы аўтарства Івана Луцкевіча з 1916 году, які захоўваецца ў Нямеччыне й, праўдападобна, будзе выдадзены.

Сёньня таксама прайшоў справаздаўча-выбарчы зьезд польскага Беларусазнаўчага таварыства. Старшынём быў пераабраны прафэсар Міхал Саевіч.

Спасылка

Видео