У Валожыне прадставілі чарнавік мясцовай павесткі і падвялі вынікі рэалізацыі міні-праекта ў рамках кампаніі “Павестка-50”.
Кампанія “Павестка-50” задумвалася для таго, каб палажэнні Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю, прынятай Беларуссю ў 2015 годзе, былі не толькі на паперы, а рэалізаваліся ў жыцці. У кампаніі ўдзельнічаюць пяць пілотных гарадоў Беларусі, у кожным з іх мясцовыя каманды, куды ўваходзяць людзі з інваліднасцю, прадстаўнікі грамадскіх і дяржаўных арганізацый, а таксама ўсе зацікаўленыя, вызначаюць свае лакальныя праблемы ў галіне інваліднасці і пішуць мясцовыя павесткі. Апроч таго ў рамках кампаніі ў кожным горадзе рэалізуецца свой праект (а часам і не адзін).
Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” наведала Валожын – горад, які можна назваць паспяховым прыкладам удзелу ў кампаніі. Тут ужо завяршылі свой міні-праект, а таксама прадставілі чарнавік мясцовай павесткі.
Прэзентацыя. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
– Валожын аказаўся не толькі гасцінным горадам, тут ёсць актыўныя людзі, якія падхапілі нашу ідэю. Мы працуем у многіх рэгіёнах краіны, і смела прадстаўляем Валожын як прагрэсіўны прыклад, сюды ўжо прыязджала не адна дэлегацыя па абмене досведам, – зазначыў дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцюСяргей Драздоўскі, вітаючы мясцовых удзельнікаў на ўрачыстым падвядзенні вынікаў удзелу ў кампаніі.
Сяргей Драздоўскі.Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Чарнавік лакальнай павесткі для Валожына – важная вяха на этапе імплементацыі Канвенцыі ў раёне. У ініцыятыўную групупа яго стварэнні ўвайшлі людзі з інваліднасцю, супрацоўнікі мясцовага ТЦСАН і ЦКРНіР, дапамагалі ім у гэтым працэсе эксперты з Польшчы. Спецыялістка Валожынскага ТЦСАН Алена Жданюк распавяла, што ўсяго адбылося некалькі працоўных сустрэч групы як з удзелам экспертаў, так і без іх, таксама праходзіла праца ў падгрупах.
Алена Жданюк.Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Галоўным вынікам працы стала вызначэнне мясцовых праблем. Галоўныя з іх – сацыяльная перадузятасць у адносінах да дзяцей з інваліднасцю ва ўстановах адукацыі горада, адсутнасць безбар’ернага асяроддзя, нізкі ўзровень інфармаванасці людзей з інваліднасцю аб сваіх правах і абавязках, страхі наймальнікаў, а таксама адсутнасць рамонту і абслугоўвання сродкаў рэабілітацыі. І ўжо вызначаны кірункі дзеянныў для вырашэння гэтых праблем: напрыклад, праца з дзецьмі, бацькамі і педагогамі ва ўстановах адукацыі, інфармаванне жыхароў раёна аб прававых аспектах інваліднасці.
Дарэчы, менавіта інфармаванню быў прысвечаны міні-праект “Распаўсюджванне і прымяненне ідэй Канвенцыі”, які рэалізаваўся на Валожыншчыне ў рамках кампаніі. Яго каардынатарка, старшыня Валожынскай філіі БелАДДІіМІ Ларыса Шчарбачэвіч паведаміла, што агулам у праекце ўзялі ўдзел 790 чалавек – людзі з інваліднасцю і іх блізкія, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дзяржаўных органаў, валанцёры.
Ларыса Шчарбачэвіч.Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
У рамках ініцыятывы ў сямі сельсаветах Валожынскага раёна прайшлі выяздныя кансультацыі, падчас якіх мясцовым жыхарам распавядалі пра Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю і яе прынцыпы.
– Дзякуючы кансультацыям мы змаглі данесці да насельніцтва інфармацыю пра тыя праграмы, што рэалізуюцца ў Беларусі, а заадно выявілі праблемы, якія ёсць у мясцовага насельніцтва. Апроч таго мы правялі семінары-трэнінгі па асобаснаму росту сярод маладых людзей з інваліднасцю, у тым ліку ў Івянецкім дзіцячым доме-інтэрнаце, восем заняткаў-трэнігаў па самаадвакатаванні, семінары “Роўны-роўнаму”, – распавяла Ларыса Шчарбачэвіч.
На прэзентацыі прысутнічалі і выхаванцы Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната.Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Па яе словах, дзякуючы кансультацыям былі выяўлены праблемы мясцовага маштабу, якія стануць адным з асноўных элементаў павесткі, палепшылася ўзаемадзеянне з мясцовымі адміністрацыямі раёна. Адукацыйныя мерапрыемствы дазволілі ўцягнуць у дзейнасць праекта маладых людзей з інваліднасцю, якія ў штодзённасці амаль не маюць магчымасці для актыўнага грамадскага жыцця. А перад мясцовымі ўладамі дзякуючы рэалізацыі праекта чарговы раз актуалізавалася неабходнасць імплементацыі Канвенцыі.
У рамках праекта ўдалося дасягнуць і нефармальных мэтаў: выхаванцы інтэрната пазнаёміліся і пасябравалі з валанцёрамі, цяпер сазваньваюцца і падтрымліваюць стасункі ў сацыяльных сетках.
З прэзентацыі валожынскага міні-праекта.Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
– Нам удалося задзейнічаць у праекце ўсе катэгорыі людзей з інваліднасцю – і дзяцей, і моладзь, і асоб працаздольнага ўзросту, і сталых людзей. Я думаю, што мы пойдзем на ўстойлівае развіццё і далей будзем працягваць нашы семінары, бо тэм і пытанняў яшчэ шмат. Офіс па правах людзей з інваліднасцю прадаставіў нам цудоўную інфармацыйную базу, і дзякуй вялікі Еўрапейскаму Звязу, які падтрымаў нас у гэтым праекце – такога ў Валожыне яшчэ не было! – падзялілася са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” Ларыса Шчарбачэвіч.
У якасці бонуса яна анансавала правядзенне яшчэ аднаго семінара “Роўны-роўнаму”, які адбудзецца 16 ліпеня ў Нясвіжы, пасля якога ўдзельнікі і валанцёры змогуць наведаць Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс.
На прэзентацыі.Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
– Валожынскі праект добры тым, што ахапіў адзін са складнікаў “Павесткі-50” – уключэнне людзей з інваліднасцю ў прыняцце рашэнняў, – мяркуе Сяргей Драздоўскі. – Каманда праекта ўдала выбрала аспект, з якім яны змаглі працаваць – інфармаванне. Поспех у многім вызначыўся тым, што была створана інклюзіўная каманда – праект быў цікавы ўсім. Удзельнікі змаглі знайсці кропкі судатыкнення з мясцовай уладай. Канешне, можна сказаць, што вынікі праекта нельга “памацаць рукамі” – сустрэчы, інфармаванне… З іншага боку, змяненне адносін да людзей з інваліднасцю – найбольш складаны складнік Канвенцыі, і тое, што гэтая спроба была зроблена, з’яўляецца моцным матывацыйным чыннікам.
Офіс па правах людзей з інваліднасцю атрымаў узнагароду за дапамогу ў рэалізацыі кампаніі "Павестка 50". Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Цяпер, калі чарнавік мясцовай павесткі для Валожына гатовы, яго будуць удасканальваць і даводзіць да стану рэальнага і значнага дакумента. Пакуль невядома, якім чынам ён будзе прыняты: рашэннем райвыканкама, ці джэнтльменскім пагадненнем гарадскіх суб’ектаў, але праведзеная праца і тыя кампетэнцыі, якія атрымалі ўдзельнікі каманды, можна будзе выкарыстоўваць далей у рэалізацыі іншых праектаў.
Валожынскія актывісты. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
***
Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праекта “Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі (Павестка 50)”.
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.