Воскресенье 24 ноября 2024 года | 13:21
  • бел / рус
  • eng

Міхал Анемпадыстаў: Колер як каштоўнасць, альбо Сакральныя маркеры беларускай ідэнтычнасці (ФОТА)

29.11.2016  |  CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Міхал Анемпадыстаў: Колер як каштоўнасць, альбо Сакральныя маркеры беларускай ідэнтычнасці (ФОТА) Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Колер, упадабаны народам цягам сотняў гадоў, гэта ўжо не проста колер, а сакральны маркер нацыі. Гэта вышэй за гісторыю, культуру, палітыку і нават вышэй за гэты свет.

Беларускі стыль, якога не існуе

У межах цыкла "Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”, што ладзяць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”, вядомы дызайнер, графік, культурны дзеяч Міхал Анемпадыстаў наведаў Брэст, дзе ў прасторы тэатра “Крылы халопа” расказаў берасцейцам пра колер і стыль як маркеры беларускай ідэнтычнасці.

– Беларускі стыль – гэта прыгожы зборны выраз, – апусціў з нябёсаў на зямлю журналіста Службы інфармацыі “ЕўраБеларусі” Міхал Анемпадыстаў. – Няма ніякага беларускага стылю. Альбо мы гаворым пра вобраз – і тады пад беларускім стылем разумеецца ўсё, з чым мы сябе ідэнтыфікуем, гэта абсалютна неканкрэтнае, індывідуальнае. Альбо мы можам казаць пра розныя гістарычныя стылі.

Візантыйскі, барока, рэнесанс – кожны з іх мае свае лакальныя адметнасці на Беларусі.

– А папулярныя цяпер арнаменты маюць дачыненне да беларускага стылю?

– Раней усё мянялася вельмі павольна і было ўніфікавана. Таму стыль, які прыходзіў у краіну, працінаў усе сферы. Цяпер стыляў шмат, і арнамент – гэта адзін з элементаў аднаго са стыляў. Яго выкарыстоўваюць перадусім як знак, маркер. Ён адарваны ад носьбіта, сітуацыі, кантэкста, але ён эфектны, запамінальны і ён працуе як знак.

Адзін са складнікаў стылю – колер. Міхал Анемпадыстаў доўгі час працаваў з каларыстыкай і прыйшоў – ні многа ні мала – да вызначэння колераў беларускай ідэнтычнасці. Цяпер суразмоўца ў межах міжнароднага праекту па развіцці культурнай спадчыны CHOICE працуе над каталогам “Колеры Беларусі”.

– Гэта будзе спроба разабрацца, якія колеры ў гісторыі і культуры Беларусі мелі ўстойлівае ўпадабанне ў жыхароў нашых земляў, якімі надзяляліся значэннямі і якасцямі, і чаму, – распавядае аўтар. – У кнізе будзе тэкставая частка і ілюстратыўны матэрыял на прыкладзе беларускіх артэфактаў. І паколькі гэта адна з каштоўнасцяў беларускай культуры, то і пададзена яна будзе адпаведна якасна.

Дызайнер крыху раскрыў тэму перад берасцейскімі слухачамі, якія прыйшлі паслухаць культурнага дзеяча і не пакінулі ніводнага вольнага месца ў аўдыторыі.

Чорнае і белае

Якія колеры могуць гарманічна глядзецца ў беларускай прасторы? Чаму адны колеры і іх спалучэнні лічацца прыгожымі і вітаюцца, а іншыя – не? Чаму культурная “нагрузка” ў гэтым сэнсе часта супярэчыць аб’ектыўнасці і як знайсці кампараміс? На гэтыя пытанні выступоўца стаў шукаць адказы пасля таго, як у адным з падручнікаў пабачыў, што для ўсходнеславянскага жытла характэрны яркасць і квяцістасць. Але ж хіба так выглядае беларускае жытло?

– Тры ўсходнеславянскія народы – рускія, украінцы і беларусы – гэта тры абсалютна розныя традыцыі. І для мяне было цікава, як выглядае беларуская традыцыя.

Яна, лічыць Міхал Анемпадыстаў, манахромная, без колераў. У гэтым сэнсе важным момантам з’яўляецца тое, што Беларусь – адна з нешматлікіх краін, якая ў сваёй назве мае адсылку да белага колеру. Але гэта яшчэ не сведчыць, што менавіта ён характарызуе нашу ідэнтычнасць. Хоць, безумоўна, белы колер з’яўляецца важным і нават сакральным для беларускай культуры.

Дызайнер стаў вывучаць, якія колеры былі ўпадабаныя продкамі ў нашай культурнай традыцыі. Яе пачаткам гісторыкі лічаць неаліт, які ў розных месцах прыходзіў у выніку развіцця жывёлагадоўлі ці раслінаводства. Аднак на тэрыторыі Беларусі неаліт пачаўся ні з аднаго і ні з другога, а са з’яўлення керамікі.

– Ва ўсіх мовах без выключэння першымі з’яўляюцца два колеры – чорны і белы, светлае і цёмнае. Трэці колер – гэта чырвоны. Далей, у адрозненне ад еўрапейскай ці азіяцкай традыцыі, узнікае сіні, альбо зялёны, альбо жоўты. У азіяцкай традыцыі зялёны спалучаецца з сінім і з’яўляецца як бы адным колерам, а ў еўрапейскай – сіні з жоўтым.

Да ўсяго гэтага можна дадаць мала даследаваную этымалогію беларускіх гідронімаў (большасць з якіх мае балцкае паходжанне), але вядома, што найбольш старажытныя з іх абмежаваныя словамі чорны, белы, сіні і красны (менавіта так). Чырвоны з’явіўся пазней. Такім чынам маем чатыры колеры, уласцівыя для беларускай традыцыі.

Словы графік падмацоўвае ілюстрацыямі чорнай керамікі, якая сустракаецца па ўсёй Беларусі. Аднак больш паказальнай з’яўляецца чорна-белая арнаментыка ў традыцыйных строях. Бо ўся арнаментыка рэгламентаваная і выпадковых колераў тут быць не можа. Увогуле ткацтва (менавіта ткацтва, бо так званая “вышыванка” не з’яўлялася традыцыйнай для беларусаў) – гэта мадэляванне прасторы і часу, а сувой (скрутак) тканага палатна – не што іншае, як лёс. Калі працягваць гаворку пра колеры, то выбельванне палатна мела эстэтычную, а не ўтылітарную функцыю, а ў старажытнасці эстэтычнае непарыўна звязана з сакральным.

Той свет і журавіны ў цукры

Дарэчы, чорна-белая каларыстыка захавалася ў беларускай традыцыі да ХХ стагоддзя, што ў пэўным сэнсе ўнікальна. Зрэшты, многае тлумачыцца тым, што ў Беларусі быў абмежаваны набор мінеральных фарбавальнікаў: крэйда, вугаль і гліна, якая ў залежнасці ад радовішча мае рознае адценне. Менавіта іх выкарыстойвалі, напрыклад, пры дойлідстве з часоў Полацкага княства.

Што да краснага, то не зусім зразумела, ці меўся пад ім на ўвазе чырвоны ў нашым цяперашнім разуменні, ці гэта ўсё ж… зялёны.

– Бо лета краснае, вясна-красна – гэта ж не чырвонае. У беларускай мове ёсць слова “красаваць” – цвісці. І які колер тут маецца на ўвазе, не зразумела.

Тым часам Міхал Анемпадыстаў пераходзіць да сіняга колеру і тлумачыць, што напачатку ён абазначаў халодны шэры і чорны колеры. Этымалогія сіняга ў тым, што гэта колер таго свету. Сінія горы, сінія лясы – гэта сакральная маркіроўка.

Тут, на думку лектара, адгукаецца псіхалогія “ляснога народа”, якім з’яўляюцца беларусы. Яна адрозніваецца ад псіхалогіі, напрыклад, людзей стэпу, дзе ўсё адкрыта, людзей гор, дзе ёсць верх і ніз, праўда і хлусня. У лесе ўсё пераблытана, там няма простых шляхоў.

Што да чырвонага, ён здаўна атаясамліваўся з сонцам (а не з кроўю, як часта прынята лічыць). А яшчэ – з калёным жалезам. Для нашых земляў пераход да кавальства стаў вельмі важным цывілізацыйным крокам.

– Тут варта прыгадаць і каліну, якая нават этымалагічна звязаная са словам “каленне”, – звяртае ўвагу Міхал Анемпадыстаў. – У міфалогіі ёсць Калінавы мост, але калінавы – гэта не значыць, што ён зроблены з дрэва каліны. Даследчыкі лічаць, што ў дадзеным выпадку калінавы значыць чырвоны. Калінавы мост – пераходная кропка паміж гэтым і тым светам, кропка напружання, метамарфоза.

Увогуле ў беларусаў чырвоны колер сустракаецца рэдка, сапраўды хіба што ў ягадах. У гэтым сэнсе сучасны ласунак – журавіны ў цукровай пудры – Міхал Анемпадыстаў называе сімвалам Беларусі.

– Я “прычашчаю” імі замежнікаў, – жартуе дызайнер.

Гэта асноўныя, хоць і не ўсе колеры, характэрныя для беларускай традыцыйнай культуры, даследаваць і размаўляць пра якую можна бясконца. Але сама яна скончылася з разбурэннем традыцыйнага грамадства, дзе дагэтуль хада жыцця не мянялася з веку ў век, паўтараліся адны і тыя ж арнаменты, колеры, стылі. Гэты сцэнар пачала ламаць Першая сусветная вайна, давяршыла рэвалюцыя, панаванне традыцыі скончылася і пачалася новая эпоха колераў і стыляў ў беларускай гісторыі.

UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»

Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Эти и другие вопросы обсуждали партнеры проекта "Международное Восточное партнерство" во время рабочей встречи 13-16 сентября, состоявшейся в Ереване.
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Из архитектурного ландшафта Беларуси стремительно исчезают объекты материального наследия.
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
16 чэрвеня ў мінскай прасторы “Цэх” прадставілі вынікі працы Міжнароднай праграмы “CHOICE – Cultural Heritage – Opportunity for Civic Engagement”.
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Центр Бреста теперь можно изучать с помощью аудио-гида Brest Stories Guide. Правда, пока одну из страниц города – антисемитизм и Холокост.
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
На прэм’еру батлейкі “Прытулак памяці” ў аграсядзібу “Стулы” Пружанскага раёна прыехала шмат людзей.
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
У перадапошні дзень вясны адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя кнігі мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Выданне прысвечана сямі беларускім мастакам ад Малевіча і Шагала да Цэслера і Вашкевіча і складаецца з ілюстрацый, біяграфій, казак, вершаў і гульняў.
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Ці патрэбна Беларусі “грамадскае міністэрства культуры” і “ашмянская хартыя” па абыходжанні з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі?
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэя "Крыга" запрашаюць гарадзенцаў на ўнікальную выставу.
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка 2017 года мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў прадставіць сваю выставу "Колер Беларусі" ў Віцебску.
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Колер – адзін са складнікаў культуры, якая вызначае тое, як мы жывем штодня, рэагуем на падзеі, прымаем рашэнні.
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка, у пятніцу, Лятучы ўніверсітэт запрашае на закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Як колер звязаны з культурнай традыцыяй і ці ўсялякае народнае мастацтва – традыцыйнае?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.