Беларусь – краіна культурных катастроф. Шмат гадоў людзі, якія прыходзяць да ўлады, кожны раз прыдумваюць сваю новую Беларусь. Чым яна ёсць насамрэч і якое месца нашай спадчыны ў сучаснасці?
Асацыяцыя агенцтваў мясцовай дэмакратыі ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыюмам “ЕўраБеларусь”, Цэнтрам культурнага менеджменту (Львоў, Украіна), Нацыянальным камітэтам ICOM (Кішынёў, Малдова), Адукацыйна-даследчым фондам Millennium (Ерэван, Арменія) і ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый” (Мінск, Беларусь) абвесцілі конкурс праектных прапаноў “CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць”. Такім чынам, наша краіна стала часткай аднаго глабальнага міжнароднага праекта.
Ён важны тым, што мае за мэтупераасэнсаванне культурнай спадчыны для развіцця беларускай ідэнтычнасці, а таксама самаразвіццё, удасканаленне ўдзельнікаў на прафесійным узроўні. А ў перспектыве аўтары ідэі разлічваюць на магчымасць фармавання культурнай палітыкі ў краіне, выйсці на ўзровень, калі грамадская арганізацыя ці ініцыятыва зможа выступаць у гэтай вобласці кансультантам для дзяржавы.
Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” пабывала на прэзентацыі, даведалася, што больш за ўсё хвалюе патэнцыйных удзельнікаў праекта і пагутарыла з яго куратарамі.
– Адна з мэтаў праекта – увядзенне культурнай спадчыны ў сучаснае жыццё грамадства. Што гэта значыць?
– Сучасная мода на вышымайкі, папулярызацыя нацыянальнага арнаменту – гэта адзін са спосабаў увядзення культурнай спадчыны ў сучаснае жыццё, але даволі вульгарызаваны, – гаворыць дырэктар віленскага офіса “ЕўраБеларусі” Таццяна Пашавалава. – Але калі гаворка ідзе пра архітэктурную спадчыну, то якія варыянты ёсць, акрамя музеефікацыі? Бо закансерваваць аб’ект і стварыць з яго музей – гэта самае простае, а як зрабіць гэтае месца жывым і запатрабаваным сёння? Ці, напрыклад, як стварыць адчуванне датычнасці людзей, якія жывуць цяпер, да таго, што яны атрымалі ў спадчыну з мінулага?
Гэта датычыцца як матэрыяльнай, так і нематэрыяльнай культуры. Напрыклад, песенная традыцыя: можна захоўваць яе накшталт “спеўнага поля”, як у балтыйскіх краінах, аднаўляючы традыцыйную мадэль спеваў, а можна перакладаць гэта на сучасныя матывы. З гэтым можна працаваць па-рознаму, але пытанне ў тым, каб стваралася датычнасць, каб да гэтага ставіліся як да свайго і думалі аб тым, як гэта можна выкарыстоўваць, акрамя захавання традыцыяналісцкага падыходу. Наша будучыня не ў тым, каб вярнуцца ў мінулае, а ў тым, каб пераасэнсаваць і ўзяць з гэтага мінулага тое каштоўнае, што будуе будучыню.
– На фоне тэндэнцыі, распачатай кампаніяй “Будзьма!” і знешнімі матывацыямі – маю на ўвазе бум вышыванак, знешнюю праяву, – нам хацелася пайсці крыху далей. Арнамент – гэта як візуальны код, ён відавочны. А нам хацелася б матываваць на больш глыбокае асэнсаванне таго, што мы маем, – тлумачыць праграмны менеджар культурніцкага напрамку “ЕўраБеларусі” Кацярына Раманчык. – У нас цяпер вельмі востра стаіць праблема ідэнтычнасці. Прынамсі для трох пакаленняў існуе незразумеласць становішча паміж Усходам і Захадам. Нацыянальная мова з’яўляецца мовай меншасці па факце, гэта таксама пытанне самаўспрымання, і тут у нас вельмі праблемны фон. Таму спадчына – той матэрыял, які б хацелася выкарыстаць для трансфармацыі гэтага фону. Сёння знешняя сітуацыя і прыклад Украіны пацвярджае тэзу, што сфера культуры – гэта магчымы гарант нацыянальнай бяспекі.Гэта тое, чым можна абазначыць адметнасць, унікальнасць беларусаў у свеце.
– Праект міжнародны, а якія яго асаблівасці для Беларусі?
– Гэта якраз пытанне ідэнтычнасці, – гаворыць Кацярына Раманчык. – І мы будзем таксама закранаць пытанне фармавання культурнай палітыкі і ўплыў грамадства на культурны працэс. Насамрэч праблемныя моманты ў Беларусі, Украіне, Арменіі, Малдове вельмі блізкія, таму сфармавалася такая “каманда”. Але ў кожнай краіны свая спецыфіка.
– У праекце гаворка ідзе пра інавацыі. Аднак часам у нас не могуць правесці банальную кансервацыю гістарычнага будынка. Наколькі актуальна для нашай краіны распрацоўка нейкіх інавацыйных падыходаў?
– Могуць быць розныя сферы дзейнасці, у якіх будуць выкарыстоўвацца інавацыі. Гэта даволі шырокае азначэнне. Мы не за дэкарацыі, "фішачкі", абгортачку. Мы – за працу з цэнтральнай праблемай. А тэхналогіі могуць прымяняцца ў залежнасці ад фантазіі заяўнікаў. У нас сфера культуры мае даволі кансерватыўныя формы. Нам хацелася б іх разнастаіць спалучэннем розных фарматаў, актыўнасцяў, відаў дзейнасці, каб людзі дзяліліся сваімі кампетэнцыямі дзеля ўзбагачэння культурнай сферы. Стварэнне анлайн-платформы – гэта такая ж інавацыя, калі глядзець не глабальны кантэкст, а сучасныя рэаліі культурніцкіх устаноў, як дзяржаўных, так і недзяржаўных. А яшчэ нам вельмі важна, каб дзейнасць заяўніка распаўсюджвалася не толькі на Мінск, а на астатнія рэгіёны краіны.
Падчас прэзентацыі аўтары распавялі пра тэрміны рэалізацыі праграмы, аб тым, як стаць яе ўдзельнікам, з якіх этапаў яна будзе складацца, а пасля адказалі на пытанні прысутных. Першае пытанне датычылася сумы гранта, якая можа быць выдзелена для рэалізацыі праекта.
– У цэлым – паўмільёна еўра, – адказала Таццяна Пашавалава. – Праекты могуць атрымаць ад 5 да 60 тысяч еўра.Прычым праекты могуць быць як індывідуальныя, так і партнёрскія. Калі вы маеце патрэбу, мы можам дапамагчы ў пошуках партнёраў.
У сувязі з гэтым прысутныя пацікавіліся, якім чынам трэба апісваць удзел партнёра ў праекце і ці можа ў якасці яго выступаць еўрапейская арганізацыя. На першым этапе – падачы заяўкі – дастаткова проста абазначыць партнёра, а калі ён прадстаўляе краіну, не ахопленую праграмай, то ўзяць у ёй удзел ён можа, аднак атрымаць фінансаванне – не.
Увогуле, тэма фінансавання стала адной з найбольш абмеркаваных. Гэта звязана з умовамі ўдзелу: неабходна, каб як мінімум 10% ад агульнага кошту праекта складаў унёсак арганізацый-заяўнікаў.
Апроч таго патэнцыйных заяўнікаў цікавіла, ці можна супрацоўнічаць з дзяржаўнымі ўстановамі пры працы ў праекце. Гэта толькі вітаецца, як і любое збліжэнне розных арганізацый і ініцыятыў для ўдзелу ў праграме.
Задавалі пытанні і адносна прыкладу ідэй, але арганізатараў цікавяць не шаблонныя праекты, а новыя, нечаканыя напрацоўкі. Больш за тое, не забараняецца падаваць некалькі канцэптаў, праўда, рэалізаваць можна будзе толькі адзін.
Да ўдзелу ў праекце “CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць” запрашаюцца недзяржаўныя арганізацыі мясцовага і (або) нацыянальнага ўзроўню; арганізацыі, групы і супольнасці прафесіяналаў. Арганізатары гарантуюць кансультатыўную падтрымку, удзел у міжнародных семінарах і канферэнцыях. Абвесткі аб ходзе праекта будуць з’яўляцца на сайце “ЕўраБеларусі”.
Даведка “ЕўраБеларусі”: Міжнародны праэкт "CHOICE— CulturalHeritage: OpportunityforImprovingCivicEngagement" рэалізуецца Асацыяцыяй агенцтв мясцовай дэмакратыi ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь" (Лiтва).
Праект разгортваецца ў Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі ў межах праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" пры iнфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымцы арганiзацый-партнёраў:
Цэнтра культурнага менеджменту (Львоў, Украіна);
Нацыянальнага камітэта ICOM (Кішынёў, Малдова);
Адукацыйна-даследчага фонда Millennium (Ерэван, Арменiя);
Грамадскага аб’яднання "Цэнтр сацыяльных інавацый" (Мінск, Беларусь).
Беларуская частка праекта — "CHOICE-Беларусь: спадчына i сучаснасць" — грунтуецца на каштоўнасці культурнай спадчыны як рэсурсу для ўмацавання і развіцця сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Арганiзатары праекта маюць мэтай надаць імпульс пашырэнню разнастайнасці інавацыйных падыходаў і ініцыятыўпа ўвядзенні культурнай спадчыны Беларусі ў сучаснае культурнае жыццё беларускага грамадства.
Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.