BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Варшаве праходзіць VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (Відэа)

16.09.2017 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
У Варшаве праходзіць VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (Відэа)
Фота: svaboda.org
15 верасня ў Варшаве распачаў працу ўжо сёмы па ліку Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Галоўная акадэмічная падзея года будзе доўжыцца тры дні і завершыцца ў нядзелю, 17 верасня.

Сёлета Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі ўпершыню ладзіцца не ў літоўскім Коўне, як гэта было мінулыя разы, а ў сталіцы Польшчы.

Па словах арганізатараў Кангрэса, на яго сабраліся каля 600 даследчыкаў як з Беларусi, так i з іншых краін свету. Больш за трэць з іх — прадстаўнікі Польшчы. Навукоўцы будуць працаваць у 17 секцыях.

Кангрэс у Варшаве аказаўся самым масавым і з пункту гледжання колькасці ганаровых гасцей, якія выступілі падчас цырымоніі адкрыцця. Вітальныя словы ад дыпламатаў і навукоўцаў, якія гучалі падчас урачыстага адкрыцця форума ў Ратушнай зале варшаўскага Палаца культуры і навукі, казаліся на беларускай, польскай, англійскай мовах.

Адразу па ўрачыстай цырымоніі адбылася пленарная дыскусія "Рэвалюцыя 1917 года і досвед камунізму для Цэнтральна-Усходняй Еўропы", нагодай для якой стаўся 100-гадовы юбілей Кастрычнiцкай рэвалюцыi.

У дыскусіі прынялі ўдзел беларускі філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч і нямецкія гісторыкі Фелікс Акерман і Томас Бон. Мадэратарам дыскусіі выступіў сацыёляг з Беларусі Аляксей Ластоўскі. Удзельнікі публічнай размовы спрабавалі разабрацца, якім чынам спадчына камунізму працягвае ўплываць на культурнае і палітычнае развіццё як Беларусі, так і рэгіёна.​

Тэлеканал "Белсат" вёў стрым-трансляцыю цырымоніі адкрыцця і пленарнай дыскусіі:

Акрамя тэмы таталiтарызму ў ХХ стагоддзі сёлетнi Кангрэс таксама прысвечаны 500-годдзю друкаванай кнігі ў Беларусі. Гэтая тэма будзе падымацца на лiгвiстычных секцыях.

Асаблівая ўвага падчас Кангрэса таксама будзе нададзена пытанням бяспекі. Не абмінуць адмыслоўцы і вайсковыя вучэнні "Захад-2017".

Адметнае мерапрыемства ў рамках Кангрэса — узнагарода за найлепшую навуковую публiкацыю за 2015-2016 гады. Яны пройдзе 16 верасня ў Польскай Акадэмii навук.

Нагадаем, што Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" з’яўляецца суарганізатарам Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.

Падрыхтавана паводле матэрыялаў: Belsat.eu, Радыё "Свабода", "Еўрарадыё", Thinktanks.by ды інш.

Гл. таксама:

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео