Будуць закранацца і актуальныя тэмы, у прыватнасці, пытанні бяспекі ў рэгіёне, асабліва ў кантэксце вучэнняў “Захад-2017”.
15 – 17 верасня 2017 года ў Варшаве пройдзе Сёмы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Раней галоўная беларуская акадэмічная падзея года праходзіла напачатку кастрычніка ў літоўскім Коўне. Пра арганізацыйныя змены і актуальныя тэмы ды адметнасці сёлетняга Кангрэсу Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавёў дырэктар Інстытута “Палітычная сфера”, які выступае арганізатарам форума, Андрэй Казакевіч.
– Змена месца звязана з жаданнем Арганізацыйнага камітэта надаць Кангрэсу новую дынаміку, уключыць у працу новых людзей, выйсці на новую аўдыторыю. Верагодна, месца правядзення будзе мяняцца кожны год. Сёлета выбар паў на Варшаву, бо менавіта ў гэтым горадзе мы маем вялікую колькасць зацікаўленых акадэмічных асяродкаў. У Польшчы ў прынцыпе вельмі актыўна займаюцца даследваннем Беларусі, існуе шырокая супольнасць людзей, якія цікавяцца беларускай гісторыяй, культурай, мовай, палітыкай, грамадствам.
Змена часу правядзення Кангрэсу выцякала са змены месца: у Польшчы навучальны год пачынаецца 1 кастрычніка, таму ў сярэдзіне верасня зручней правесці такую вялікую навуковую канферэнцыю і выкарыстоўваць інфраструктуру ўніверсітэтаў.
– Адсюль вынікае, што сёлета ў Кангрэсе возьмуць удзел больш польскіх даследчыкаў?
– Так, мы чакаем значна большую колькасць польскіх даследчыкаў. Хаця варта адзначыць, што і так яны вельмі актыўна ўдзельнічалі ў працы Кангрэса.
– Сёлета ў форума з’явіліся новыя партнёры?
– Сапраўды, адбыліся значныя змены. Асноўным акадэмічным партнёрам у нас выступіў варшаўскі ўніверсітэт Collegium Civitas. Таксама да арганізацыі далучылася кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту, Інстытут славістыкі Акадэміі навук Польшчы, шэраг грамадскіх арганізацый, у прыватнасці, Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр. Мяняецца і склад інфармацыйных партнёраў: сёлета да іх кола далучыліся “Радыё Рацыя”, Беларуская служба “Польскага радыё” і тэлеканал “Белсат”.
– Якія тэмы стануць асноўнымі падчас працы форума?
– У Кангрэсе плануецца ўдзел больш за 600 даследчыкаў па абсалютна розных дысцыплінах – ад эканомікі да лінгвістыкі, – і аб’яднаць іх пад агульнай тэмай практычна немагчыма. Хаця для гэтага года характэрны і пэўны тэматычны фокус, звязаны з дзвюма юбілейнымі датамі з гісторыі Беларусі. Першая – гэта камуністычная рэвалюцыя 1917 года і ўвогуле падзеі, звязаныя з рэвалюцыямі, гвалтам, войнамі ў беларускай гісторыі ХХ стагоддзя, з досведам камунізма і таго, як ён паўплываў на беларускае грамадства і культуру. Гэтая тэма будзе ўздымацца падчас працы некалькіх секцый, на пленарным пасяджэнні Кангрэса і ў некалькіх дыскусіях. Акрамя гэтага сёлета адзначаецца юбілей выдання Скарынаўскай Бібліі ў 1517 годзе, і гэтай тэме таксама будзе прысвечана праца некалькіх секцый і панэляў. Прычым не столькі ў кантэксце асобы Скарыны і яго дзейнасці, колькі ў сумежных тэмах. Будзе разглядацца праблема перакладаў на беларускую мову, у прыватнасці, перакладаў Бібліі, праблема пісьмовай і літаратурнай традыцыі Беларусі, феномен эпохі Адраджэння ў Вялікім княстве Літоўскім, яе значэнне для гісторыі і сучаснай беларускай культуры і грамадства і г. д.
Таксама будуць закранацца і актуальныя тэмы, у прыватнасці, пытанні бяспекі ў нашым рэгіёне, асабліва ў кантэксце вучэнняў “Захад-2017”, бо гэтая падзея вельмі турбуе нашых суседзяў у Літве, Польшчы і Украіне. Будуць панэлі, прысвечаныя эканамічнаму развіццю Беларусі, інфармацыйнаму ўплыву Расіі на постсавецкай прасторы (у прыватнасці, у Беларусі), а таксама іншым аспектам сучаснага сацыяльна-палітычнага жыцця не толькі нашай краіны, але і рэгіёна.
– Якое значэнне мае Кангрэс даследчыкаў Беларусі для рэгіёна?
– Па-першае, ён з’яўляецца самай буйной рэгулярнай даследчай і акадэмічнай падзеяй года, якая дае магчымасць даследчыкам з розных дысцыплін камунікаваць паміж сабой, абменьвацца ідэямі. Дзякуючы Кангрэсу паўстаюць новыя даследчыя праекты і супольнасці, выходзяць новыя публікацыі. Шырокай публіцы становіцца вядомыя дасягненні асобных навукоўцаў, дзякуючы СМІ гэтыя веды патрапляюць за межы акадэмічнай супольнасці. Дзякуючы прэміі Кангрэса, якая надаецца за лепшыя публікацыі ў розных сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах, становяцца вядомымі даследчыкі і іх навуковыя працы. У Кангрэсе бяруць удзел не толькі прадстаўнікі акадэмічных інстытуцый, але таксама і грамадзянскай супольнасці, якія абмяркоўваюць развіццё беларускага грамадства, палітыкі, культуры. Адбываецца міжсектаральная камунікацыя паміж акадэмічнай, экспертнай, грамадзянскай супольнасцямі, СМІ і іншымі зацікаўленымі бакамі.
– Ці з’яўляецца Кангрэс паказчыкам цікаўнасці да Беларусі ў свеце і ці можна яе прасачыць дзякуючы форуму?
– Даследаванні Беларусі ўжо склаліся як асобны сегмент міжнароднай даследчай дзейнасці.
На маю думку, Кангрэс выконвае значную і пазітыўную ролю ў кансалідацыі даследаванняў Беларусі на міжнародным узроўні. Кожны год траціна ўдзельнікаў – гэта прадстаўнікі з іншых краін: Польшча, Украіна, Расія, Літва, ЗША, Нямеччына і г. д.. Адбываецца важная камунікацыя, абмен вынікамі даследчай працы, павышаецца вядомасць беларускіх даследчыкаў за мяжой, а самі яны атрымліваюць новыя магчымасці для самарэалізацыі. Акрамя гэтага, міжнародны склад Кангрэсу значна пашырае магчымасці для параўнальных і рэгіянальных даследаванняў.
Даведка “ЕўраБеларусі”:
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі заснаваны ў 2010 годзе прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці.
Кангрэс ініцыяваны для інтэграцыі даследчыкаў і экспертаў у палітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах, а таксама для спрыяння больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных і грамадскіх асяродках краін рэгіёну і свету.
Форум з’яўляецца месцам прэзентацыі вынікаў даследаванняў, а таксама вынікаў працы навукоўцаў і экспертаў на працягу года. Акрамя гэтага Кангрэс дзейнічае для абмеркавання перспектыўных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену меркаваннямі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў.
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.
Три десятка лет истории проведения "Чернобыльского шляха", приуроченного к годовщине катастрофы на Чернобыльской АЭС, делают его культурным достоянием Беларуси.
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Большинство беларусов считают свою страну самодостаточной — вне зависимости от того, на каком языке говорят. И уверены, что она должна оставаться независимой.
17 декабря 2018 года в Минске Летучий университет и Галерея TUT.BY провели публичную встречу с легендарным польским диссидентом, общественным деятелем и журналистом Адамом Михником.
Общественная кампания в защиту независимости Беларуси "Свежий ветер" предлагает "перезапустить" беларусскую государственность через Учредительное собрание и объявить "четвертую республику".
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.
10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
30 октября 2019 года в Минске состоится презентация и обсуждение документа "Противодействие гибридным угрозам: приоритеты для дорожной карты Восточного партнерства на период после 2020 года".
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.
На Дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта з’явіліся новыя магчымасці — цяпер шэраг анлайн-курсаў можна не толькі глядзець, але і слухаць. Таксама там выкладзеныя ўсе відэа праекта "Мысли вслух".
В преддверии повторного показа спектакля "Прымітывы" проект Т.О.К. и Летучий университет приглашают принять участие в дискуссии о возможностях, границах и опыте работы с культурным наследием.
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.