BE RU EN
rss facebook twitter

Хакеісты адказалі беларускаму кіраўніку на "ганебшчыну"

16.05.2015
Хакеісты адказалі беларускаму кіраўніку на "ганебшчыну"
На здымку: Капітан нацыянальнай зборнай па хакеі Аляксей Калюжны
Амаль усе апытаныя гульцы зборнай Беларусі па хакеі паслухмяна пагадзіліся з жорсткай крытыкай ад Лукашэнкі.

Журналісты выдання tribuna.com сустрэлі беларускіх хакеістаў у аэрапорце і запыталіся, як ім выказванне Лукашэнкі.

Яўген Кавыршын, нападаючы: “Ганебшчына? Раз сказалі так — значыць, так і ёсць”.

Андрэй Стась, нападаючы: “Нуу… Я згодны, што апошнюю гульню змазалі. Што ж тут адказаць?”

Андрэй Сцяпанаў, нападаючы: “Магчыма, недзе ён мае рацыю”.

Аляксей Калюжны, нападаючы, капітан нацыянальнай зборнай: “Ну, хто як глядзіць на гульню”.

На чэмпіянаце свету ў Чэхіі зборная Беларусі перамагла каманды Славеніі, Даніі, Нарвегіі і ЗША, саступіла ў авертайме Славакіі, па булітах Фінляндыі. Прайграла ў асноўны час Расіі і Канадзе, увайшоўшы ў выніку ў васьмёрку лепшых. Хакейныя трэнеры і эксперты пераважна станоўча ацанілі гульню зборнай, адзначыўшы адсутнасць некаторых вядучых хакеістаў краіны ў яе складзе.

Нагадваем, што Аляксандр Лукашэнка ацаніў выступ нацыянальнай зборнай на чэмпіянаце свету праз дзень пасля гульні са зборнай Канады: “Ганебшчына. Што мы толькі для іх ні рабілі. Выйсці і прадэманстраваць такі бяздарны хакей — гэта ганьба: 7:0, 9:0. Мы прабіліся ў плэй-оф... Ну колькі можна пра гэта казаць? Прабіліся — так трэба выйграваць! Канадцы — наймагутная каманда, цяжка ў яе некаму выйграць. Але не 9:0!” — такім чынам кіраўнік дзяржавы выказаўся пра выступленне беларусаў у Чэхіі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео