BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзень Волі: Ганьба расійскаму імперыялізму!

26.03.2014 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
Дзень Волі: Ганьба расійскаму імперыялізму!
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Расійская акупацыя Крыма і небяспека беларускай незалежнасці – лейтматыў шэсця і мітынгу з нагоды 96-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Шэсце ў Дзень Волі сабрала каля трох тысяч чалавек – здаецца, не так ужо і зашмат, але свята 25 сакавіка сёлета стала самым масавым за апошнія некалькі гадоў.

Мітынг у парку Дружбы народаў (частка людзей была з аднаго боку турнікетаў, частка з другога, не захацеўшы маруднага дагляду) пачаўся з хвіліны маўчання ў гонар Нябеснай сотні Майдану.

Намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Алесь Лагвінец зачытаў зварот да беларусаў старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.

"Звяртаюся да вас сёння з трывогай на душы. Падзеі на Украіне паказалі свету да якой скрайнасці Масква гатовая пайсці, каб вярнуць імперыю. Не зважаючы на законы міжнароднага сужыцця, на міжнародныя - ёю падпісаныя - дагаворы і на аднагалоснае асуджэнне ўсяго свету, Расія напала на суседнюю дзяржаву пад выдуманым прэтэкстам небяспекі, якая маўляў пагражае "рускамоўнаму" насельніцтву гэтае дзяржавы. У трыццатыя гады напад на суседнюю дзяржаву пад падобным прэтэкстам быў першым крокам да найстрашнейшай сусветнай вайны, якую перажыло чалавецтва, - піша Сурвіла. - Для Беларусі, маскоўская агрэсія на Украіну асабліва трывожная. Бо калі свет адэкватна не зарэагуе, мы можам стацца наступнай ахвярай маскоўскага імперыялізму. Прэтэкст будзе той самы: рускамоўнае насельніцтва Беларусі".

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч падкрэслівае: "І ў беларускай незалежнасці, і ва ўкраінскай вораг адзін – гэта расійскі імперыялізм. Ганьба расійскаму імперыялізму! Дарагія сябры, шмат хто яшчэ некалькі месяцаў таму казаў, што Расія змянілася, што Расія сёння гатовая інтэгравацца ў сусветную супольнасць, што Расія ўжо разважае не катэгорыямі вайны і імперыялізму. Аднак сёння такіх людзей у здаровым розуме не засталося. І Беларусь, і Ўкраіна, і шмат хто з саміх расійцаў, і вольны свет пабачылі, што сёння ў Крамлі сядзіць імперскі рэжым, які прагне захапіць новыя землі, які прагне аднавіць крывавую імперыю".

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец нагадаў, што ў беларускай мове "воля – гэта свабода, але таксама воля – гэта рашучасць".

"Таму, дарагія сябры, мы павінны разумець, каб Дзень Волі стаўся не проста сімвалам, не проста знакам, але рэальнасцю, часткай нашага жыцця і дзяржаўным святам, нам патрэбна вельмі шмат рашучасці. І нам трэба рыхтавацца да той свабоды, якая ў кожнага нараджаецца ў сэрцы. У Беларусі створаны Камітэт салідарнасці з Украінай, 26 сакавіка а 18-й гадзіне вечара ў Мінску па адрасе Чарнышэўскага, 3а адбудзецца паседжанне гэтага камітэту, на якім мы, беларусы, будзем вырашаць, як мы можам сёння ва ўмовах расійскай акупацыі і вайны, якую Расія вядзе ва Ўкраіне дапамагчы і братняму народу, і сваёй краіне Беларусі", - паведаміў Севярынец.

Палітык прапанаваў рэцэпт, як не дапусціць расійскага прасоўвання ў Беларусь: "Мы можам праводзіць акцыі салідарнасці, мы можам рабіць інфармацыйныя акцыі, мы можам выпускаць улёткі і можам праводзіць творчыя мерапрыемствы. Мы можам наладжваць салідарнасць і з Украінай, і з агулам беларускім рухам. Гэта барацьба будзе доўгай. (...) Але ў нас з вамі ёсць надзея. Я заклікаю вас байкатаваць расійскія тэлеканалы, якія хлусяць пра Ўкраіну і пра Беларусь. Я заклікаю вас байктаваць беларускія афіцыёзныя тэлеканалы. Заклікаю вас байкатаваць расійскія тавары і паслугі, бо менавіта яны ёсць адной з крыніцаў агрэсія, якую Расія ажыццяўляе ў дачыненні да суседніх народаў".

Напрыканцы мітынгу Павел Севярынец прапанаваў успомніць, што "беларусы – тысячагадовая хрысціянская нацыя, што кожны дзень Майдана пачынаўся з малітвы, што Госпад Бог – за тых, хто змагаецца за свабоду, праўду і справядлівасць". І заклікаў "дружна прачытаць "Ойча наш".

Пасля акцыі адбыліся традыцыйныя затрыманні – агулам 9 чалавек.

Каля дома № 78 па вуліцы Максіма Багдановіча былі затрыманыя актывісты кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі, Леанід Кулакоў, Сяргей Мацкойць, Алена Лазарчык і Уладзіслаў Бародка. Іх пагрузілі ў мікрааўтобус і завезлі ў Савецкае РУУС.

На прыпынку "Вуліца Кульман" затрымалі актывіста аб'яднання "Маладыя дэмакраты" Аляксея Маркоўскага, які быў з бел-чырвона-белым і ўкраінскім сцягамі.

Затрыманыя таксама Зміцер Дрозд, Станіслаў Рачкель і адзін непаўналетні, імя якога ўдакладняюць праваабаронцы. У хлопцаў быў банер з надпісамі "Малады Фронт" і "Героі не паміраюць".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео