BE RU EN
rss facebook twitter

Дзень Волі пад знакам Украіны (фота)

25.03.2014 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
Дзень Волі пад знакам Украіны (фота)
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
25 сакавіка адбылося самае масавае за апошнія год пяць шэсце ў гонар Дня Волі. Добрае надвор'е ды украінскія падзеі сабралі каля 3.000 беларусаў пад лозунгамі падтрымкі суседняй краіны.

Настрой прысутных можна ахарактарызаваць як пазітыўны (бо свята ўсё ж такі) з трывожным чаканнем – куды зойдзе Расія са сваімі імперскімі амбіцыямі.

Было некалькі правакацый з боку п'яных ці нібыта п'яных, быў і крэатыў ад улады – хлопец з іракезам, адпаведным адзеннем і рацыяй, спроба затрымання групы маладзёнаў з пакуль невядомымі міліцыі сцягамі (калюмны на чорным фоне). Ужо пасля мітынгу былі затрыманыя шэсць актывістаў ініцыятывы "Еўрапейская Беларусь" – іх адвезлі ў Савецкае РУУС.

 

 

 

 

Прамовамі палітыкі не стамлялі. Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, прадстаўнік Руху "За Свабоду" Алесь Лагвінец і сустаршыня БХД Павел Севярынец вялі ўсё пра тое – пра расійскую пагрозу беларускай незалежнасці, пра салідарнасць з Украінай і неабходнасць яднацца па украінскім узоры.

Мітынг скончыўся супольнай малітвай, а пасля гэтага моладзь зладзіла яшчэ міні-канцэрт з наборам беларускіх рокавых хітоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео