BE RU EN
rss facebook twitter

Жыхары Віцебска атрымалі жыроўкі з вялізнай сумай аплаты

26.12.2013
Жыхары Віцебска атрымалі жыроўкі з вялізнай сумай аплаты
Фота news.vitebsk.cc
Насамрэч псеўда-жыроўкі - гэта агітацыя за грамадзянскую кампанію "Гавары праўду".

У каментары Еўрарадыё намеснік старшыні кампаніі Андрэй Дзмітрыеў кажа, што гэтыя ўлёткі частка большай кампаніі.

"У нас ідзе акцыя, якая называецца "Супраць абдзіралаўкі". Мы яе заяўлялі нейкі час таму. І ў межах гэтай акцыі мы робім шэраг мерапрыемстваў, адно з якіх вось у Віцебску... Тыя лічбы, якія вы чамусьці назвалі фантастычнымі, я проста лічу, што гэта — справа часу. Яны проста кажуць пра тое, што будзе", - кажа ён.

Дзмітрыеў нагадвае, што ў наступным годзе плацяжы за камунальныя паслугі павінны вырасці да 38%. Ён лічыць, што грамадзяне не будуць абурацца псеўда-"жыроўкамі". Па яго словах, такі выгляд улёткі будзе звяртаць на сябе ўвагу і прымусіць людзей задумацца.

У рамках акцыі "Супраць абдзіралаўкі" актывісты звярнуліся і да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. "У межах гэтай акцыі я сёння асабіста аднёс 107 персанальных лістоў — кожнаму дэпутату парламента. Там тры пытанні, якія мы ім задаем. Першае пытанне: Як вы асабіста прагаласавалі наконт гэтай аўтапошліны? Другое: Якія ініцыятывы мінулым годам вы зрабілі для развіцця краіны? Трэцяе пытанне — наконт будучай дзейнасці: Якія планы на наступны год?", - паведаміў Дзмітрыеў.

Нагадаем, што ў пачатку 2014 года ўрад разгледзіць прапанову міністэрства эканомікі аб павышэнні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео