BE RU EN
rss facebook twitter

З абаронай музею Багдановіча неяк не склалася

19.12.2013 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
З абаронай музею Багдановіча неяк не склалася
Фота Радыё Свабода
На трэці дзень акцыі, якую дагэтуль гучна называюць "Абарона музею Багдановіча", прыйшло 7 чалавек.

І ні было ўжо ні паэтаў, ні бардаў, ні мастакоў. Пэўны час падавалася, што чытаць вершы Максіма Багдановіча ўвогуле будзе адзін палітолаг Алесь Лагвінец у атачэнні 4-х міліцыянтаў у цывільным пад акапанемент перамоваў па рацыях. У сутарэннях дворыка музею таксама хісталіся характэрныя постаці. Масавасць грамадскага пратэсту не магла не радаваць праваахоўнікаў – яны нешта там перасмейваліся між сабой, тыркалі аб'ектывам камеры ледзь не ў твары ўдзельнікаў чытанняў, адчуваючы сябе поўнымі гаспадарамі гэтага месца і ўвогуле, здаецца, любога іншага.

Трэба аддаць належнае Алесю Лагвінцу, які сказаў Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі", што бачыць пазітыў нават у такой грамадзянскай акцыі: "Добра ўжо тое, што хоць хтосьці выходзіць. І гэта важна. Зараз сітуацыя з музеем Багдановіча не да канца вырашанае, таму і вялікай мабілізацыі няма. Маем тое, што маем".

Хаця, прызнаўся Лагвінец, "прыкра, што міліцыянтаў ці спецслужбістаў тут агулам больш, чым удзельнікаў акцыі".

Але ж успомнім, як пачыналася акцыя. А пачыналася ўсё прэсавай канферэнцыяй, дзе прысутнічалі Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Генадзь Бураўкін, Лявон Баршчэўскі, Барыс Пятровіч, Алесь Марачкін, Валер Мазынскі. Апошні, напрыклад, вельмі рашуча заявіў, што папяровымі рэзалюцыямі нічога не зробіш, бо аб іх, маўляў, чыноўнікі толькі ногі выціраюць. Трэба выходзіць, толькі так можна абараніць музей, пагадзіліся ўсе прысутныя на прэсавай канферэнцыі. Ну так, выйшлі. Людзі бачылі 16 снежня, у першы дзень так званай абароны, Уладзіміра Арлова, Лявона Баршчэўскага і Алеся Марачкіна. Зразумела, ёсць неадкладныя справы, прэзентацыя кнігі Някляева ў Варшаве, дзе прысутнічалі і другія літаратары. Даволі дзіўна, дарэчы, гучыць вось такое ў прэс-рэлізе аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя: паэтка Валярына Кустава "таксама паведаміла, што 17 снежня на беларускай літаратурнай вечарыне ў Варшаве будзе ўздымаць гэтае пытанне". Каму, дзеля чаго... - пра тое не вядзецца.

У тых жа прэс-рэлізах БХД падкрэсліваецца, што ў акцыі няма арганізатараў. Але ж Уладзімір Арлоў кажа ў першы дзень: "Мы будзем штодзённа збірацца тут а 18-й і чытаць вершы". Дык хто гэтыя "мы"? Магчыма і найбольш верагодна, што сапраўды імпэт акцыі збіты навіной пра тое, што пытанне аб скасаванні статусу музею не ўхваленае Міністэрствам юстыцыі. Але чаму пра гэта не паведаміць людзям, сказаць нешта кшталту: "Усім дзякуй, зараз пачынаюцца бюракратычныя гульні, але мы будзем іх спрабаваць кантраляваць і дамагчыся, каб музей Багдановіча застаўся музеем. Акцыя часова прыпыненая". Інакш "Абарона музею Багдановіча. Дзень чацверты" стане проста нейкім сцёбам. Ну, напрыклад, калі ў дворык прыйдзе адзін Лагвінец, тры журналісты і восем праваахоўнікаў.

Дзень першы. Каля 40 чалавек.

Дзень другі. 5 чалавек.

Дзень трэці. 7 чалавек.

Найбольш пранікнёныя справаздачы, хоць у акцыі і няма арганізатараў, на сайтах БХД і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Справаздачы толькі пра першы дзень, 16 снежня.

Але ж і пісьменны ход – зазначыць пра адсутнасць арганізатараў! Забяруць вось надакучлівых уладзе прыхільнікаў творчасці Максіма ў пастарунак за лаянку паміж чытаннем санетаў ці спраўленне натуральных патрэбаў у Траецкім прадмесці – і адказных няма.

Хаця пытанне, канешне, дзе-небудзь пра гэта будзе ўзнята. Несумненна.

Маем тое, што маем.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео