BE RU EN
rss facebook twitter

Чытанні ў дворыку музея Максіма Багдановіча будуць штодзённымі

17.12.2013 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
Чытанні ў дворыку музея Максіма Багдановіча будуць штодзённымі
Пакуль не будзе афіцыйна пацверджана, што Мінкульт адмовіўся ад сваіх планаў па "аптымізацыі" музея, кажа пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Першая акцыя ў абарону музея Максіма Багдановіча прайшла ўвечары 16 снежня – падтрымаць установу сабралася каля 30 чалавек, большасць складалі дзеячы культуры ды журналісты. Былі і людзі ў цывільным – папярэдзілі пра незаконнасць несанкцыянаванай масавай акцыі ды пільна здымалі ўсіх на відэа.

Пісьменнікі не былі супраць таго, каб пачытаць вершы Максіма Багдановіча і ў самім музеі, але ж, як сказаў Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі" мастак Алесь Марачкін, "тут сітуацыя далікатная – назаўтра дырэктарка музею паляціць са сваёй пасады, калі мы ў памяшканні музею будзем чытаць".

Як бы там ні было, усе жадаючыя пачыталі вершы класіка і нават спелі "Зорку Венеру". Пасля акцыі не затрымалі нікога – але ці ж будзе так і потым, бо пісьменнік Уладзімір Арлоў паведаміў Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі", што такія акцыі будуць праходзіць штодня а 18-й гадзіне. "Будуць і барды з песнямі, будуць, напэўна, перформансы", - сказаў ён.

Нагадаем, Міністэрства культуры ініцыявала пераўтварэнне музея Багдановіча ў філію Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. На думку Арлова, скарачэнне колькасці супрацоўнікаў да пяці чалавек ад цяперашніх сарака можа ўвогуле выклікаць у будучыні поўную ліквідацыю ўстановы.

Але надзея на станоўчае рашэнне праблемы ёсць, кажа Уладзімір Арлоў. "Мне вядома, што Міністэрства юстыцыі вярнула ў Міністэрства культуры праект пастановы пра так званую аптымізацыю. Бо заснавальнікам музею Багдановіча з'яўляецца не Мінкульт, а Мінгарвыканкам. Паводле ж нашых законаў, ліквідаваць установу можа толькі яе заснавальнік. Атрымоўваецца, што Мінкульт ад самага пачатку дзейнічаў незаконна", - патлумачыў Уладзімір Арлоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео