BE RU EN
rss facebook twitter

Ігар Мельнікаў: Што супрацьпаставіць заходнерусізму – толькі папулярызацыю гісторыі

15.12.2013 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
Ігар Мельнікаў: Што супрацьпаставіць заходнерусізму – толькі папулярызацыю гісторыі
Ідэалогія, што была створана дзеля Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі, знаходзіць адэптаў і цяпер у Беларусі. Небяспека ці гульні маргіналаў?
Сёння, 15 снежня, у Мінску праходзіць культурна-гістарычная канферэнцыя, прысвечаная 150-годдзю паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага (Вынікі кампаніі "1863"). Паўстанне ёсць адной з улюбёных мішэняў прыхільнікаў заходнерускай ідэі, якая адмаўляе беларусам у праве на самастойную гісторыю і культуры. Пра тое, што ёсць сённяшні заходнерусізм Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" высвятляла ў гісторыка Ігара Мельнікава.

- Праблема ў тым, што наша грамадства слаба ведае сваю гісторыю, традыцыі, культуру. На гэта, безумоўна, паўплывала тое, што адбывалася за савецкім часам – русіфікацыя; тое, што падчас Другой Сусветнай вайны даволі шмат насельніцтва Беларусі загінула; савецкія рэпрэсіі; польская палітыка – паланізацыя і інкарпарацыя. Усё гэта адмоўна ўплывала на працэс фармавання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, на іх веды гісторыі, культуры, на этнасвядомасць. Што адбылося з беларускім грамадствам пасля 1990 года? Хто яго складае? Гэта людзі, якія альбо савецкія па свайму кшталту (напрыклад, былыя вайскоўцы, спецыялісты, што выбралі Беларусь толькі таму, што гэтая краіна спакойная ў нацыянальным сэнсе), альбо людзі, якія проста апынуліся ў 90-х у незалежнай краіне, але пры гэтым не ведалі, адкуль карані гэтай краіны і г.д. Тым больш, што ў сярэдзіне 90-х з'явіўся такі трэнд – і ў палітыцы, і ў культуры – на вяртанне ўсяго савецкага. Гэта таксама кепска паўплывала на пашану ці захаванне павагі да нацыянальнай свядомасці ці нацыянальнай культуры. І вось сучаснае беларускае грамадства, у большасці сваёй, проста не ведае сваёй мінуўшчыны альбо ведае вельмі кепска. І тут з'яўляецца поле для дзейнасці альбо свядомых беларускіх гісторыкаў, культуролагаў, краязнаўцаў, альбо людзей, якія з'яўляюцца прыхільнікамі іншых нацыянальных плыняў – нехта ўспамінае пра сваю польскасць, нехта – пра сваю расійскасць. Ёсць і плыня імперскасці ці заходнерусізму, якая адмаўляе ўсе нацыянальныя карані беларусаў, адмаўляе ўсе традыцыі беларусаў, прапаведую ідэю, што беларусы з'яўляюцца часткай адзінага рускага этнасу, што ўсе традыцыі і культура беларусаў звязаныя з расійскімі землямі, з расійскай традыцыяй. І што самае галоўнае – што ўся наша мінуўшчына наўпрост звязаная толькі з матухнай Расеяй, а тое, што ёсць нацыянальным – гэта ўсё праявы альбо буржуазнага нацыяналізму (тут заходнерусы салідарызуюцца з ідэямі савецкай гістарыяграфіі) альбо гэта антырасійскі нацыяналізм. Заходнерусы спрабуюць распаўсюджваюць свае матэрыялы менавіта сярод той часткі беларускага грамадства, якое не разумее, не ведае сваёй гісторыі. Тут можна ўспомніць, у першую чаргу, газету "Советская Белоруссия", выданне Адміністрацыі прэзідэнта, безумоўна, папулярную газету ў сваіх колах. Ёсць праявы заходнерускіх ідэй і на тэлебачанні, безумоўна. І калі чалавек разумее, што "буржуазны нацыяналізм – гэта кепска, а мы вось былі заўсёды з Расіяй", то на такую глебу ідэі заходнерусізму трапляюць вельмі ўдала.

- Але ж ёсць даволі шмат і сайтаў, нават СМІ, цалкам засяроджаных на гэтых пазіцыях.

- Справа ў тым, што я назваў дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, можна ўспомніць тую ж БелТА, дзе прамоцыю заходнерусізму настойліва робіць той жа Вадзім Гігін праз свой блог. Але, дзякуй Богу, гэта не масавая плыня, гэта не ўвесь трэнд. Напрыклад, "Савецкая Белоруссия" друкавала нават і матэрыялы нацыянальнага кшталту. Іншая плынь – яна недзяржаўная. Ногі тут растуць, як кажуць, менавіта з Расіі. Гэта, безумоўна, агенцыя Regnum, галоўны такі праваднік заходнерускіх ідэй. Разам з тым, метастазы гэтай праблемы кінуліся ў Беларусь – праз такія сайты як "Западрус", "Империя", іншыя парталы, грамадскія арганізацыі. Варта адзначыць, што яны працуюць і з моладдзю, маюць сваю аўдыторыю, распаўсюджваюць свае ідэі. Але варта разумець, што ўсё ж гэтыя людзі – пакуль маргіналы. Дарэчы, шмат хто з іх займалі пасады ў дзяржаўных структурах, але былі выкінутыя. Зараз яны крытыкуюць як афіцыйны Мінск, уладу, так і беларускіх нацыянальных даследчыкаў, гісторыкаў. Яны проста кідаюцца на ўсю Беларусь, бо для іх гэта заходнерускія землі.

- Як характарызуюцца праявы актыўнасці гэтай плыні?

- Рыхтуюцца і актывізуюцца адэпты заходнерусізму менавіта да нейкіх гістарычных дат. Гэта вельмі было заўважна ў мінулым годзе, калі адзначаліся ўгодкі вайны 1812 года. У Расіі гэта - Айчынная вайна, тут ніхто і не спрачаецца. Але для нас, беларусаў, гэта была, безумоўна, грамадзянская вайна. На тым жа Барадзінскім полі беларусы ваенных фармаванняў ВКЛ змагаліся з беларусамі, што былі ў расійскай імператарскай арміі. Шмат беларусаў чакалі ад Напалеона аднаўлення Вялікага княства Літоўскага, аднаўлення дзяржаўнасці, але, на жаль, не атрымалася. Але для нас гэта не было Айчыннай вайной. І афіцыйная беларуская гістарыяграфія падтрымала ўжыванне тэрміну "Вайна 1812 года", і ў падручнікі, нягледзячы на патрабаванні носьбітаў заходнерусізму, не былі ўнесеныя змены на Айчынную.

Таксама ключавой падзеяй з'яўляецца паўстанне 1863 года. У айчыннай гістарыяграфіі часцей выкарыстоўваецца назва "Паўстанне Кастуся Каліноўскага", адэпты ж заходнерусізму любяць выкарыстоўваць тэрмін "Польскае паўстанне" і нават "Студзеньскае паўстанне" – тое, як называецца яно ў польскай гістарыяграфіі. У палякаў, напрыклад, няма прэтэнзій да беларускіх гісторыкаў. Так, на землях ВКЛ гэта не было паўстаннем менавіта польскім, хаця, зразумела, што паўстанцы Каліноўскага змагаліся з Імперыяй разам з палякамі. Адэпты заходнерусізму спрабуюць даказаць адваротную кропку гледжання. Яны сцвярджаюць, што паўстанне Кастуся Каліноўскага было менавіта паўстаннем з такім вось моцным польскім характарам. І заўважу, што ў Беларусі вельмі шмат людзей, якія ўвогуле не ведаюць, хто такі Каліноўскі. І для гэтых людзей варта тлумачыць і варта паказваць праўду, бо што ён першым прачытае – артыкул заходнерусаў ці артыкул беларускага гісторыка – такім і будзе ягоны пункт гледжання.

- Не сакрэт, што ва ўладзе ёсць шчырыя прыхільнікі заходнерусізму, ці можна ж тады казаць пра маргіналізм гэтай ідэалогіі сёння?

- Праблема ў тым, што афіцыйная пазіцыя на гэты конт не выпрацаваная дакладна. На шчасце, Інстытут гісторыі Акадэміі навук трымаецца ўсё ж нацыянальных пазіцый. Яны разглядаюць падзеі менавіта беларусацэнтрычна. Але мы бачым таго ж Льва Крыштаповіча, Вадзіма Гігіна з "Беларускай думкай", якія праз свае выданні прасоўваюць зусім іншыя погляды. А гэта людзі, якія з'яўляюцца менавіта прадстаўнікамі вертыкалі. Уплыў на грамадства пэўны ёсць, бо ёсць вызначаная колькасць людзей, якія чытаюць, унікаюць гэтую інфармацыю. Праблема схаваная не ў дзейнасці заходнерусаў насамрэч, праблема ў тым, што нашае грамадства, падкрэслю, проста не ведае сваю мінуўшчыну. Менавіта праз гэта ўсе нашыя праблемы сучаснасці, праблемы з нацыянальнай самасвядомасцю. Трэба папулярызываць нацыянальную гісторыю праз сайты, выданні – трэба дыскутаваць, прымушаць задумвацца. Нас доўгі час прымушалі не думаць, праз гэта і маем праблемы. Трэба рабіць папулярнай і даступнай нацыянальную гісторыю, каб гэта разумеў і той, хто працуе на вуліцы, і той, хто сядзіць у міністэрскім крэсле.

 

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео