BE RU EN
rss facebook twitter

Культурна-гістарычная канферэнцыя, прысвечаная вынікам кампаніі "1863"

09.12.2013
Культурна-гістарычная канферэнцыя, прысвечаная вынікам кампаніі "1863"
15 снежня 2013 года пройдзе культурна-гістарычная канферэнцыя, прысвечаеая 150-годдзю паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага (Вынікі кампаніі "1863").

2013 год у Беларусі быў адзначаны з’яўленнем немалай колькасці падзей, прысвечаных тэме Паўстання 1863-64 гадоў і постаці Кастуся Каліноўскага, што ў значнай ступені звязана з "юбілейным" характарам гэтага года (150 гадоў Паўстання). Сярод гістарычных дыскусій, прэзентацый кніг, культурніцкіх праектаў і праведзеных фэстаў былі як тыя, пра якія гучна пісалі ў СМІ, так і тыя, пра якія казалі ў больш вузкіх колах спецыялістаў. Даволі значная частка такога кшталту ініцыятыў была здзейснена ў межах Грамадзянскай культурна-гістарычнай кампаніі "1863". Дзейнасць кампаніі разгортвалася ў вельмі розных фарматах, у выніку чаго да яе на працягу года далучыліся беларускія даследчыкі (гісторыкі, палітолагі), спецыялісты ў справе распрацоўкі экскурсій, рэканструкцыі гістарычных строяў, мастакі, літаратары, музыкі.

15 снежня 2013 года Грамадзянская культурна-гістарычная кампанія "1863" праводзіць канферэнцыю, на якой шырокай публічнасці будуць прэзентаваныя тыя напрацоўкі, культурныя артэфакты, якія з’явіліся ў межах кампаніі ў 2013 годзе. Такім чынам, арганізатарам і куратарам праекта хацелася б яшчэ раз акцэнтаваць увагу на такой важнай для беларускай гісторыі падзеі, як Паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. У праграме - віртуальныя экскурсіі-прэзентацыі "Паўстанне 1863. Вілейшчына" і "Паўстанне1863. Слонімшчына"; сустрэчы-гутаркі з аўтарам і рэалізатарам ідэі "Коміксаў пра паўстанне" - Анатолем Івашчанкам і Уладзімірам Дрындрожыкам, размова пра кнігу Генадзя Кісялёва "Смак Беларушчыны"; прэзентацыя адноўленых паўстанскіх строяў, уручэнне экскурсійных матэрыялаў беларускім ліцэнзаваным гідам, а таксама - смыковая музыка шляхецкіх падворкаў сярэдзіны 19 ст. у выкананні капэлы Алеся Лася.

Прэзентацыя будзе праходзіць 15 снежня 2013 года ў залі кафэ "Лофт" (Мінск, вул. П. Броўкі, 22), пачатак у 11.30 (пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў - у 11.00).

Калі вас зацікавіла падзея і вы хацелі б далучыцца да ўдзелу, просім даслаць заяўку (у вольнай форме) на адрас электроннай пошты нашага каардынатара Юліі Галіноўскай: [email protected], (+375 29) 7422040.

Папярэдняя праграма канферэнцыі:

  • 11.00-11.30 - рэгістрацыя ўдзельнікаў;
  • 11.30-12.00 - уступнае слова арганізатараў і куратараў праекта: Васіль Грынь, Улад Вялічка;
  • 12.00-12.30 - Віктар Сырыца. Анатацыя праекта "Мілавідская бітва 1863. Памяць пра паўстанне";
  • 12.30-13.00 - Цімафей Акудовіч. Віртуальная экскурсія-прэзентацыя "Паўстанне 1863. Вілейшчына";
  • 13.00-13.20 - смыковая музыка шляхецкіх падворкаў сярэдзіны 19 ст.;
  • 13.20-13.40 - кава-паўза;
  • 13.40-14.10 - прэзентацыя паўстанцкіх строяў (фотапрэзентацыя - аснова аднаўлення, жывая прэзентацыя строяў паўстанцаў 1863 года);
  • 14.10-14.40 - Васіль Грынь. Прыклад супрацоўніцтва ініцыятыў: выданьне кнігі Генадзя Кісялёва "Смак Беларушчыны";
  • 14.40-15.10 - суаўтары: Цімох Акудовіч і Дзяніс Юрчык. Віртуальная экскурсія-прэзентацыя "Паўстанне 1863. Слонімшчына";
  • 15.10-15.40 - Анатоль Івашчанка. Коміксы пра паўстаньне: Ідэя і гісторыя рэалізацыі. Мастак-графік Уладзімір Дрындрожык - гісторыя з’яўленьня малюнкаў.
  • 15.40-16.00 - уручэньне камплектаў матэрыялаў па экскурсіям беларускім ліцэнзаваным гідам;
  • 16.00-16.30 - смыковая музыка 19 ст, нефармальная камунікацыя.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео