BE RU EN
rss facebook twitter

Сення ў Мінску абмяркуюць будучыню Форума грамадзянскай супольнасці

04.11.2013 ЕўраБеларусь
Сення ў Мінску абмяркуюць будучыню Форума грамадзянскай супольнасці
фота Службы iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
4 лістапада лідары грамадзянскай супольнасці збяруцца ў Мінску на Канферэнцыі Нацыянальнай платформы ФГС УП “Будучыня Форума грамадзянскай супольнасці ў фокусе трэцяга Саміта Усходняга партнёрства”.

 Напярэдадні Канферэнцыі новаабраны нацыянальны каардынатар, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў у лісце да ўдзельнікаў НП прадставіў сваю ацэнку актуальнай сітуацыі і бачанне прыярытэтных задач для развіцця ФГС УП і беларускай грамадзянскай супольнасці. Па яго словах, агульны стан арганізацыі апошняга Форума ГС УП у Кішынёве і ўзровень выніковых дакументаў сведчаць хутчэй пра тое, што апошнім часам як сам Форум грамадзянскай супольнасці УП, так і беларуская Нацыянальная платформа страцілі сваю стратэгічную дынаміку. Гэта ставіць удзельнікаў Нацыянальнай платформы перад неабходнасцю рэфлексіі працы папярэдняга этапу, разважанняў і змястоўнага дыялогу пра будучае развіццё: выпрацоўку як праграм, канцэпцый на перспектыву, так і планаў бліжэйшага развіцця.

Варта пазначыць, што адным з сур’езных і важных кантэкстаў для Канферэнцыі з’яўляецца  лістападаўскі Саміт УП у Вільні, які ў пэўнай ступені рапачне новы этап развіцця ўсёй праграмы Усходняга партнёрства. Як адзін з сур’езных выклікаў для грамадзянскай супольнасці, гэты момант аналізаваўся прадстаўнікамі Нацыянальнай платформы ў адкрытым звароце 30 верасня 2013 г.. Можна прагназаваць, што пасля трэцяга Саміта УП усе ўсходнія краіны-суседзі будуць падзеленыя на дзве няроўныя часткі – падпісаўшых і не падпісаўшых пагадненне аб асацыяцыі з ЕС, што, канешне, адаб’ецца і на ступені канцэнтрацыі ўвагі з боку ЕС да гэтых краінаў.

Якія выклікі для грамадзянскай супольнасці стварае гэтая сітуацыя? Якія агульныя задачы будучага развіцця стаяць перад Форумам як адным з элементаў і зацікаўленых бакоў Усходняга партнёрства? Што павінна стаць планамі актыўнасці беларускай  Нацыянальнай платформы ў бліжэйшай перспектыве? Гэтым і іншым задачам будзе прысвечаная Канферэнцыя, маючая адбыцца 4 лістапада 2013 г. у Мінску. Да ўдзелу ў ей запрошаныя як сталыя ўдзельнікі Нацыянальнай платформы, якія падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, так і іншыя арганізацыі (без права голасу).
 
Усю актуальную інфармацыю пра Канферэнцыю, інтэрв’ю з ключавымі асобамі можна знайсці на сайтах: npbelarus.info, eurobelarus.info
 
Даведка: Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была заснавана ў ліпені 2010 года і стала агульнай пляцоўкай для кансалідацыі і каардынацыі дзеянняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі дзеля дэмакратызацыі краіны і набліжэння да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства. У кастрычніку 2011 года быў прыняты Мемарандум аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы, які замацоўвае асноўныя прынцыпы, каштоўнасці і мэты дзейнасці Нацплатформы. Мемарандум адчынены для падпісання ўсімі зацікаўленымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці краіны. Арганізацыі, якія падпісалі Мемарандум, атрымалі статус сталых удзельнікаў Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці. У лістападзе 2012 года была таксама прынята Канцэпцыя развіцця і дзейнасці Нацыянальнай платформы
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео