BE RU EN
rss facebook twitter

Кінуты ў псіхіятрычны шпіталь лекар з Віцебску абвесціў галадоўку

22.08.2013
Кінуты ў псіхіятрычны шпіталь лекар з Віцебску абвесціў галадоўку
Адміністрацыя псіхіятрычнага шпіталя адмовілася даць лекару Ігару Пастнову паперу і ручку для напісання скаргі на рашэнне суда аб накіраванні на прымусовае лячэнне. У адказ лекар абвесціў галадоўку.

Віцебскі актывіст Сяргей Рыжоў распавёў Радыё Свабода новыя падрабязнасці справы накіраванага на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне лекара Ігара Пастнова.

21 жніўня суд Віцебскага раёну вырашаў, ці пакінуць Ігара Пастнова ў Віцебскім абласным псіхіятрычным шпіталі на прымусовае лекаванне. У сакратарыяце Віцебскага раённага суду пацьвердзілі, што разгляд справы Ігара Пастнова адбыўся, але паведаміць пра вынік разгляду адмовіліся.

Паводле інфармацыі Сяргея Рыжова, суддзя Таццяна Дзегцярова пастанавіла накіраваць Пастнова на прымусовае лячэнне:

"У лекара Пастнова ёсць 10 дзён, каб напісаць касацыйную скаргу. Сёння ў 9 гадзін пад час абходу загадчыцы аддзяленнем лекар Пастноў звярнуўся з просьбай прадставіць яму паперу і ручку, каб напісаць скаргу. Але яму гэтага не далі, заявілі, што ён можа наўмысна траўмаваць сабе вока. Фактычна яго пазбавілі магчымасці падачы касацыйнай скаргі. Ён абвясціў, што пачынае бестэрміновую галадоўку".

Нагадаем, што лекар з Віцебску Ігар Пастноў быў накіраваны на прымусовае лячэнне пасля размяшчэння ў нітэрнэце відэазваротаў, у якіх ён жорстка крытыкаваў беларускую сістэму медычнага абслугоўвання. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео