BE RU EN
rss facebook twitter

За крытыку беларускай медыцыны лекара з Віцебска накіравалі на прымусовае лячэнне

22.08.2013
За крытыку беларускай медыцыны лекара з Віцебска накіравалі на прымусовае лячэнне
Урача з Віцебска Ігара Пастнова пасля крытычных выказванняў пра стан медыцыны ў рэгіёне змясцілі ў псіхіятрычную лякарню.

Віцебскі ўрач-псіхіятар апынуўся на лячэнні ў псіхіятрычным шпіталі пасля апошняга відэавыступу, адрасаванага землякам, піша сайт Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Ігар Пастноў выказаў свае крытычныя меркаванні пра стан віцебскай медыцыны, прымусовае кадзіраванне ад алкагалізму, а таксама пра тое, што яго самога запалохваюць прымусовым псіхіятрычным лячэннем. Падазрэнні Пастнова пацвердзіліся: 16 жніўня яго змясцілі ў 2-е закрытае аддзяленне, забраўшы проста з працы.

Іншых падрабязнасцяў пра лёс Ігара Пастнова вельмі мала: з ім няма сувязі, бо мабільны тэлефон у яго забралі. У яго няма нават сваякоў, якія маглі б даведацца пра стан здароўя і перспектіывы цяперашняга пацыента.

Незалежны журналіст Уладзімір Жыгулоў, даўні знаёмы Пастнова, паспрабаваў нешта даведацца ў кіраўніцтва абласнога шпіталя. Але безвынікова.

“Уранні мне патэлефанавала сакратарка галоўурача, Алены Мартынавай. Сказала, што галоўурач пагадзілася на сустрэчу. Я сам прапанаваў ёй сустрэцца, каб узяць інтэрвью для газеты “Віцебскі кур’ер”. Мы шмат пісалі пра Пастнова і былі гатовыя прадставіць іншы пункт погляду. Тройчы Алена Мартынава пераносіла нашу сустрэчу, спасылаючыся на занятасць. Так і сёння: я чакаў размовы з ёй, а мяне накіравалі да намесніка, Ігара Свіркунова. Той размаўляць адмовіўся, маўляў, газета не зарэгістраваная ў Беларусі”, -- распавёў Уладзімір Жыгулоў.

Адзінае, пра што ён даведаўся – гэта пра тое, што лекары-псыхіятары двойчы збіраліся на кансіліўмы адносна Пастнова, і што 21 жніўня яго павезлі ў суд Віцебскага раёну – каб прыняць пастанову пра прымусовае лекаванне.

Пазіцыя самога Ігара Пастнова – гэта некалькі словаў, якія ён паспеў перадаць праз журналістаў 16 жніўня, у дзень змяшчэння ў шпіталь. Ён сказаў, што на прымусовае лячэнне не пагодзіцца, бо як адмысловец не бачыць у ім патрэбы. Зазначыў і тое, што ў першы дзень персанал медустановы ставіўся да яго са спагадай, што яго змясцілі ў асобную палату…

Ігара Пастнова ў гэтым шпіталі добра ведаюць: па іроніі лёсу ён тут жа працаваў урачом-псіхіятарам. Да таго ён быў дзіцячым урачом, бо мае дзве спецыяльнасці. Але з гэтай пасады яго звольнілі, не працягнуўшы кантракт.

Усе гэтыя праблемы, на думку Пастнова, звязаныя з ягона грамадскай пазіцыяй – з тым, што ён адкрыта крытыкаваў і кіраўніцтва вобласці, і кіраўніцтва абласной сістэмы аховы здароўя, у тым ліку праз незалежныя СМІ і відэазвароты на інтэрнэт-партале you.tube.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео