BE RU EN
rss facebook twitter

Палата прадстаўнікоў лічыць немэтазгодным праводзіць слуханні па заканадаўстве аб НКА

02.08.2013
Палата прадстаўнікоў лічыць немэтазгодным праводзіць слуханні па заканадаўстве аб НКА
Прыняўшы ў першным чытанні закон “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, правядзенне слуханняў па пытанні заканадаўства аб некамэрцыйных арганізацыях у Палаце прадстаўнікоў палічылі “немэтазгодным“.

Пра гэта стала вядома з адказу на адпаведны зварот 25 некамерцыйных арганізацый, падпісанага старшынёй пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Аксанай Няхайчык, паведамілі Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” ў Цэнтры прававой трансфармацыі Lawtrend.

Дэпутат паведаміла, што ў камісіі правядзенне парламенцкіх слуханняў па гэтым пытанні лічаць немэтазгодным, паколькі прыняццё праекта зменаў у закон “Аб грамадскіх аб’яднаннях” у першым чытанні 30 мая азначала ўхваленне ягонай канцэпцыі, якая не падлягае больш істотным сэнсавым зменам.

Нагадаем, што 16 ліпеня ў парламент і ўрад Беларусі быў накіраваны калектыўны зварот 25-ці НКА з прапановай правесці парламенцкія слуханні па пытанні ўдасканалення заканадаўства аб некамэрцыйных арганізацыях. Нагодай для зварота стала прыняццё Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні законапраекта “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці палітычных партыяў і іншых грамадскіх аб’яднанняў”, які замацоўвае пэўныя станоўчыя зьмены, але не вырашае самых істотных прававых праблемаў, з якімі сутыкаюцца арганізацыі грамадзянскай супольнасці.

Цэнтр прававой трансфармацыі і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў як ініцыятары калектыўнага звароту па правядзенні парламенцкіх слуханняў выказваюць падзяку тым арганізацыям, якія падтрымалі зварот пісьмова альбо ў электроннай форме. Зацікаўленая грамадскасць і надалей будзе імкнуцца да таго каб заканадаўства пра грамадскія аб’яднанні развівалася з улікам меркаванняў грамадскасці. У тым ліку будзе працягнутая праца дзеля ўдасканалення праекта закона “Аб унясеньні дапаўненьняў і зьменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаньнях дзейнасьці палітычных партыяў і іншых грамадзкіх аб’яднаньняў”.

Таксама 31 ліпеня Палата прадстаўнікоў паведамілa, што у другой палове лістапада бягучага года ў Палаце прадстаўнікоў пройдуць парламенцкія слуханні па пытаннях удасканалення заканадаўства і нарматыўна-прававой базы, якая тычыцца нацыянальнай сістэмы адукацыі. Пры падрыхтоўцы да парламенцкіх слуханняў, хутчэй за ўсё, будуць праводзіцца розныя канферэнцыі і круглыя сталы з удзелам зацікаўленых бакоў. Калі запланаваныя слуханні адбудуцца, гэта будзе першым за доўгі перыяд (ад лістапада 2010 года) прыкладам выкарыстання гэткай формы парламенцкай працы.

Правядзенне парламенцкіх слуханняў па пытанні заканадаўства аб адукацыі стварае добрую магчымасць для грамадскіх аб’яднанняў выказаць сваю пазыцыю як наўпрост па праблемах адукацыі, так і па пытанні ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці грамадскімі аб’яднаннямі і іншымі НКА, лічаць у Цэнтра прававой трансфармацыі. Важнасць такой дыскусіі павялічваецца ў кантэксце абагульнення двухгадовага досведу выкарыстання Кодэкса аб адукацыі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео