BE RU EN
rss facebook twitter

НКА патрабуюць удасканалення заканадаўства, што рэгулюе іхнюю дзейнасць

17.07.2013 Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
НКА патрабуюць удасканалення заканадаўства, што рэгулюе іхнюю дзейнасць
Калектыўны зварот у парламент і ўрад Беларусі з прапановай правесці парламенцкія слуханні па пытанні ўдасканалення заканадаўства аб некамерцыйных арганізацыях накіравалі 25 беларускіх НКА.

Нагодай для зварота стала прыняццё Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні законапраекта “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў”.

Як адзначаецца ў звароце, гэты праект утрымлівае ў сабе пэўныя станоўчыя змены, але ён не вырашае самых істотных прававых праблемаў, з якімі сутыкаюцца арганізацыі грамадзянскай супольнасці.

У прыватнасці, не была рэалізаваная першапачатковая прапанова суб’екта заканадаўчай ініцыятывы пра ўрэгуляванне статусу аддзяленняў міжнародных грамадскіх аб’яднанняў, захаваліся павышаныя патрабаванні для колькасці заснавальнікаў для рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў у параўнанні з мясцовымі арганізацыямі.

“Практыка стварэння і дзейнасці грамадзкіх аб’яднанняў у Беларусі мае шэраг іншых рознаскіраваных аспектаў, у якіх саспела патрэба ўдасканалення заканадаўства. Сярод іх такія важныя тэмы, як забарона на дзейнасць незарэгістраваных аб’яднанняў і крымінальная адказнасць за такую дзейнасць, неурэгуляванасць у заканадаўстве дабрачыннай дзейнасці, прыраўноўванне любых ананімных ахвяраванняў да замежнай бязвыплатнай дапамогі са складаным парадкам яе рэгістрацыі і выкарыстання, неабходнасць прававога ўрэгулявання валанторскай добраахвотнай працы ды іншыя”, – адзначаецца ў звароце.

У якасці сродка паляпшэння прававога клімата для дзейнасці грамадзянскай супольнасці аўтары зварота прапануюць напярэдадні другога чытання законапраекта правесці парлямэнцкія слуханні па тэме: “Удасканаленне прававых умоваў для стварэння і дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў і іншых некамерцыйных арганізацый”. Такая форма парламенцкай працы не выкарыстоўвалася беларускім парламентам з лістапада 2010 году, калі адбыліся парламенцкія слуханні па стратэгіі інавацыйнага развіцця. Механізм парламенцкіх слуханняў дазваляе ўлічыць меркаванні шырокага кола дзяржаўных і недзяржаўных экспертаў і зацікаўленых груп. Гэта будзе карысна не толькі дзеля падрыхтоўкі згаданага законапраекта да другога чытання, але і для абмеркавання інтарэсаў грамадскіх аб’яднанняў адносна зменаў і дапаўненняў у іншыя заканадаўчыя акты, лічаць падпісанты звароту.

Са свайго боку НКА, якія падпісалі зварот, дэкларавалі гатовасць зрабіць свой унёсак у распрацоўку праграмы такіх слуханняў, у тым ліку зрабіць паведамленні па канкрэтных аспектах удасканалення заканадаўства аб грамадскіх аб’яднаннях.

Важнасьць уліку меркаванняў грамадскасці пры рэфармаванні заканадаўства пра грамадскія аб’яднанні павялічваецца ў святле рэкамендацый, атрыманых Рэспублікай Беларусь па выніках Універсальнага перыядычнага агляду ААН па правах чалавека ў 2010 годзе. Менавіта ўдасканаленне заканадаўства і практыкі ў гэтай галіне стала прадметам рэкамендацый, выказаных на адрас Беларусі ў межах гэтай працэдуры ААН з боку Бельгіі, Балівіі, Канады, Чэхіі, Францыі, Інданэзіі, Ірландыі, Ізраіля, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Іспаніі, Швейцарыі.

Калектыўны зварот аб правядзенні парламенцкіх слуханняў быў ініцыяваны Цэнтрам прававой трансфармацыі і Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацый. Зварот падпісалі 25 грамадскіх аб’яднанняў і іншых некамерцыных аб’яднанняў, у тым ліку Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускае таварыства інвалідаў, Беларускі ПЭН-цэнтар, дабрачынны фонд “Вяртанне”, Цэнтр “Супольнасць”, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, Фонд імя Льва Сапегі, Беларуская арганізацыя працоўных жанчынаў ды іншыя аўтарытэтныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео