BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Касацыйную скаргу па справе альбомаў “Прэс-фота Беларусі -2011” разгледзяць 24 чэрвеня

04.06.2013
Касацыйную скаргу па справе альбомаў “Прэс-фота Беларусі -2011” разгледзяць 24 чэрвеня
Разгляд касацыйных скаргаў на рашэнне суду Ашмянскага раёну аб прызнанні альбомаў “Прэс-фота Беларусі-2011” экстрэмісцкімі матэрыяламі прызначаны на 24 чэрвеня.

Разглядаць скаргу, пададзеную фатографамі і іх адвакатамі, будзе Гродзенскі абласны суд, паведамляе прэс-служба “БАЖ”.

У рашэнні аб канфіскацыі і знішчэнні альбомаў за подпісам суддзі Аляксандра Давыдава таксама гаворыцца пра спагнанне з уладальнікаў альбомаў “Прэс-фота Беларусі-2011” Юліі Дарашкевіч, Аляксандра Васюковіча і Вадзіма Заміроўскага дзяржаўнай пошліны па 200 тысяч беларускіх рублёў з кожнага, а таксама па 17500 – на пакрыццё судовых выдаткаў, звязаных з разглядам справы.

Фатографы, на чыю абарону ў красавіку бягучага года стала не толькі беларуская, але і сусветная журналісцкая супольнасць, з рашэннем суда катэгарычна нязгодныя. Яны патрабуюць адмяніць пастанову і вярнуць добрае імя канфіскаваным альбомам, як і самі альбомы ўладальнікам.

Позвы ў суд у якасці “зацікаўленых асобаў” атрымалі фатографы Юлія Дарашкевіч, Вадзім Заміроўскі і Аляксандр Васюковіч. Менавіта ў іх 12 лістапада 2012 года супрацоўнікі памежнага пераходу "Каменны лог" забралі 41 асобнік фотаальбома "Прэс-фота Беларусі 2011", які журналісты перавозілі на прыватным аўтамабілі з Літвы.

"Прэс-фота Беларусі" — гэта адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі. Ён праводзіцца штогод пачынаючы з 2010 года. Кожны год фотаздымкі-фіналісты конкурса друкуюцца ў выглядзе альбома.

Фотаальбом “Прэс-фота Беларусі 2011” быў надрукаваны ў 2012 годзе. Альбом свабодна прадаваўся ў Беларусі. Фотаздымкі з альбома публікаваліся ў беларускіх перядычных выданнях і з’яўляліся ў стужках інфармацыйных агенцтваў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео