BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Суд Ашмянскага раёну прызнаў альбом “Belarus Press Photo 2011” экстрэмісцкім выданнем

18.04.2013
Суд Ашмянскага раёну прызнаў альбом “Belarus Press Photo 2011” экстрэмісцкім выданнем
У судзе Ашмянскага раёну агалошана рашэнне па справе альбома “Belarus Press Photo 2011”. Суд прызнаў выданне экстрэмісцкім і пастанавіў знішчыць 41 канфіскаваны асобнік альбому.

З фотажурналістаў будзе спагнана па 200 тысяч рублёў дзяржаўнай пошліны і яшчэ па 17,5 тысячы рублёў судовых выдаткаў, піша Радыё Свабода. Рашэнне суду можна абскардзіць цягам 10 дзён у Гродзенскім абласным судзе.

З пазовам «Аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў суд звярнулася ўпраўленне КДБ Беларусі па Гродзенскай вобласці.
У суд выклікалі фатографаў Юлію Дарашкевіч, Вадзіма Заміроўскага і Аляксандра Васюковіча.

Менавіта ў іх 12 лістапада 2012 году супрацоўнікі памежнага пераходу «Каменны лог» забралі 41 асобнік фотаальбома, які журналісты перавозілі на прыватным аўтамабілі з Літвы.

Экспертамі выступілі начальнік упраўлення ідэалагічнай працы Гродзенскага аблвыканкаму Павел Скрабко і тры выкладчыкі Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Янкі Купалы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео