BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Арышт журналістаў пасля “Чарнобыльскага шляху” гарадскі суд прызнаў законным

31.05.2013
Арышт журналістаў пасля “Чарнобыльскага шляху” гарадскі суд прызнаў законным
Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне суда Савецкага раёну Мінска, які пакараў журналістаў Аляксандра Ярашэвіча і Генадзя Барбарыча трыма суткамі арышту пасля іхнага затрымання 26 красавіка.

Разглядаў справу суддзя Валер Камісараў, паведамляе прэс-служба “Беларускай асацыяцыі журналістаў”. У часе касацыйнага працэсу журналістам забаранілі весці відэаздымку.

У сваіх скаргах на ранейшы прысуд затрыманыя 26 красавіка пасля дазволенай уладамі акцыі “Чарнобыльскі шлях” журналісты рабілі акцэнт на вялікай колькасці недакладнасцяў і парушэнняў, якія мелі месца.

Апроч гэтага Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч падкрэслілі, што сведкі з боку міліцыі былі зацікаўленыя ў прызнанні журналістаў вінаватымі, бо панясуць адміністратыўную адказнасць у выпадку апраўдання сябраў ГА “БАЖ”. Апроч гэтага журналісты падрабязна распавялі пра акалічнасці затрымання і дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

У прыватнасці, пра тое, што міліцыянты не прадстаўляліся затрыманым, не тлумачылі прычыны затрымання, не далі магчымасці азнаёміцца з пратаколам адміністратыўнага парушэння і нават не змаглі ў судзе дакладна паведаміць месца затрымання.

Таксама журналісты нагадалі суддзі пра хуткі візіт у Беларусь Прадстаўніцы АБСЕ па справах СМІ Дуньі Міятавіч і выказалі спадзеў, што сённяшняе рашэнне будзе паказальным напярэдадні візіту.

Нягледзячы на гэта суддзя Валер Камісараў “не знайшоў падставаў” адмяніць адміністратыўнае пакаранне. Журналісты Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч з такім рашэннем не згодныя і маюць намер абскардзіць яго ў Вярхоўным судзе.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео