BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праваабарончы цэнтр “Вясна” пераехаў у новы офіс

01.04.2013
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пераехаў у новы офіс
Фота: svaboda.org
Праваабарончы цэнтр “Вясна” 1 красавіка правёў першае публічнае мерапрыемства у новым офісе: адбылася прэзентацыя агляда-хронікі «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе».

Акрамя таго, праваабаронцы прадставілі грамадскасці «Агляд па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь», піша “Наша ніва”.

Агляд-хроніка «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе» была падрыхтаваная праваабаронцамі паводле непасрэдных зваротаў ахвяраў парушэнняў правоў чалавека, а таксама фактаў, сабраных праваабарончым цэнтрам.

У падрыхтоўцы «Агляд па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь» браў удзел юрыст Павел Сапелка. Агляд ахоплівае не толькі турмы і следчыя ізалятары, але і закрытыя медычныя ўстановы, напрыклад, сухотныя дыспансеры.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч падкрэсліў, што «вясноўцы» працягваюць працу і робяць гэта легальна. Адной з асноўных задач, якую яны ставяць перад сабой на бліжэйшы, з’яўляецца падрыхтоўка назірання за прэзідэнцкімі выбарамі 2015 года.

Галоўнай задачай для сябе яны бачаць вызваленне палітвязняў.

Прэзентацыя прайшла на новым офісе праваабаронцаў, які месціцца ў некалькіх сотнях ад будынка суду Першамайскага раёна Мінска — па адрасе вуліца Мяржынскага, 8-26.

Пераезд на новае месца быў вымушаны. Пасля арышту праваабаронцы Алеся Бяляцкага ўлады канфіскавалі іх ранейшы офіс.

Перасяленне прыпадае на дзясятую гадавіну ліквідацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», нагадала праваабаронца Таццяна Равяка. «І мы ўсё адно працуем. Ужо дзесяць год».

Валянцін Стэфановіч расказаў пра складанасці пры пошуку новага памяшкання. «Трэ' было знайсці гаспадара, які б не меў у Беларусі бізнэсу. Было пажадана, каб ён не жыў тут, у Беларусі». Па словах праваабаронцы, яны знайшлі акурат такі варыянт. Дамова з гаспадаром памяшкання надзяляе іх шырокімі паўнамоцтвамі — ад здачы плошчаў у арэнду, да продажу кватэры ад імя ўласніка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео