BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пазбаўленая офісу “Вясна” працягне сваю дзейнасць

26.11.2012
Пазбаўленая офісу “Вясна” працягне сваю дзейнасць
Фота: svaboda.org
Зняволенне кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага і канфіскацыя офісу не змогуць спыніць дзейнасць арганізацыі.

Пра гэта прадстаўнікі “Вясны” заявілі ў сувязі з выкананнем працэдуры канфіскацыі офісу арганізацыі, якую распачалі 26 лістапада судовыя выканаўцы суду Першамайскага раёну Мінска. Офіс Праваабарончага цэнтру быў аформлены, як прыватная маёсмасць Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 гады зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

Усе ахвяры парушэнняў правоў чалавека па-ранейшаму могуць разлічваць на нашу дапамогу і падтрымку, цьвердзіцца ў заяве прадстаўнікоў “Вясны”.

“Мы працягнем адстойваць каштоўнасці правоў чалавека, змагацца за іх выкананне беларускімі ўладамі, інфармаваць беларускае грамадства і міжнародную супольнасць аб рэальным стане з правамі чалавека ў Беларусі”,- заяўляюць прадстаўнікі “Вясны”.

У заяве адзначаецца таксама, што “зняволенне Алеся Бяляцкага і наяўнасць палітвязняў – індыкатар крытычна кепскай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне”.

“За час існавання офісу Праваабарончага цэнтру “Вясна” яго наведалі тысячы грамадзян, якім аказвалася прававая дапамога, збіраліся сродкі для падтрымкі рэпрэсаваных, праводзіліся прэс-канферэнцыі, сустрэчы, трэнінгі і семінары. Мы заўсёды ажыццяўлялі сваю дзейнасць адкрыта, нягледзячы на адсутнасць рэгістрацыі арганізацыі з 2003 года і звязаную з гэтым пагрозу пераследу”,- нагадалі праваабаронцы.

Намеснік старшыні “Вясны” Валянцін Стэфановіч адзначыў, што арганізацыя будзе шукаць новы офіс, каб мець магчымасць прымаць грамадзянаў, якім неабходная дапамога. Такую працу немагчыма весці праз інтэрнэт, патлумачыў ён. Часова грамадская прыёмная праваабарончага цэнтру будзе дзейнічаць у офісе Руху “За Свабоду”.

Нагадаем, што прысуд Алесю Бяляцкаму быў вынесены 24 лістапада 2011 года судом Першамайскага раёну Мінска. На дадзены момант праваабаронца адбывае зняволенне ў Бабруйскай калоніі №2.

“Пакуль мы хутчэй не чакаем вызвалення Алеся Бяляцкага, колькі спадзяемся на гэта. Бо павінны прайсці вельмі складаныя палітычныя працэсы для таго, каб беларускія ўлады адумаліся і прынялі правільнае рашэнне”,- сказаў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” юрыст, былы адвакат Павел Сапелка падчас канфіскацыі офісу “Вясны”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео