BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пракуратура Літвы: Намеснік дырэктара беларускай гімназіі памёр ад спынення сэрца

26.03.2013
Пракуратура Літвы: Намеснік дырэктара беларускай гімназіі памёр ад спынення сэрца
Раман Вайніцкі
Пракуратура Літвы паведаміла, што прычынаю смерці намесніка дырэктара беларускай гімназіі ў Вільні Рамана Вайніцкага стала спыненне сэрца.

«Чаму спынілася сэрца, эксперты змогуць высветліць праз пяць-шэсць месяцаў, калі будзе праведзена падрабязнае расследаванне», — паведаміў прадстаўнік Віленскай акруговай пракуратуры Раландас Імбрасас, піша Радыё Свабода са спасылкай на партал balsas.lt.

6 сакавіка Вайніцкі сказаў жонцы, што ідзе ў падвал, і не вярнуўся. Занепакоеная жонка сама спусьцілася ў падвал і знайшла там мужа са звязанымі рукамі і нагамі і заклееным ротам. Медыкі, што прыехалі на месца здарэння, канстатавалі смерць. Паводле паліцыі, на целе выяўленыя кровападцёкі і драпіны.

«Яны маглі ўзнікнуць ад таго, што ён ляжаў на зямлі. Чаму злачынцы яго звязалі — высвятляецца», — запэўніў Імбрасас.

Пракурор Імбрасас, які курырые расследаванне справы, кажа, што бальшыня сьведкаў ужо апытаныя: «Чалавек працаваў на некалькіх працах, меў шмат кантактаў, дык людзей, якія нешта ведаюць, не бракавала».

Паводле Імбрасаса, ніводзін са сведкаў непасрэдна не чуў, каб Вайніцкаму нехта пагражаў: «Яны толькі чулі пра гэтыя пагрозы, але пра канкрэтныя абставіны не казалі».

Паводле пракурора, кола падазраваных выяўленае, аднак падставаў для затрымання і арышту хоць бы аднаго чалавека пакуль няма. Праваахоўныя органы даследуюць розныя версіі, і некалькі з іх ужо былі адхіленыя. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео