BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Вільні забілі намесніка дырэктара беларускай гімназіі

06.03.2013
У Вільні забілі намесніка дырэктара беларускай гімназіі
Раман Вайніцкі
Кіраўніка Згуртавання беларускіх грамадскіх суполак Літвы і намесніка дырэктара беларускай гімназіі Рамана Вайніцкага знайшлі мёртвым у падвале жылога дома, дзе ён жыў.

Пра смерць Вайніцкага паведаміла Галіна Сівалава, дырэктарка беларускай гімназіі імя Скарыны ў Вільні, піша “Наша ніва”. Рамана Вайніцкага знайшлі звязаным і замучаным: на целе былі сляды катавання. У яго быў заклеены рот. Апошнім часам яму нібыта пагражалі.

Паліцыя пачала расследаванне па факту забойства.

Галіна Сівалава расказала, што раніцай у гімназію патэлефанавалі сямейнікі Рамана: спраўдзіць, ці на месцы ён. Бо ніхто не заўважыў, як ён пакінуў кватэру, а машына стаяла на месцы. Але на працы Вайніцкі не з’явіўся. Дома сямейнікі не знайшлі ключы ад падвала. Спусціліся і там знайшлі Рамана. Цела забрала паліцыя. Цяпер чакаецца прыезд крыміналістаў на кватэру да Вайніцкіх.

Раман Вайніцкі нарадзіўся ў 1960 годзе ў Вішневе на Валожыншчыне.

Узначальваў Згуртаванне беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы (з 2009) і Клуб аматараў беларускай народнай творчасці «Сябрына». Быў намеснікам дырэктара па эканоміцы ў беларускай гімназіі імя Францішкі Скарыны.

Па словах сп. Сівалавай, менавіта Вайніцкі займаўся пытаннямі рамонту ў гімназіі, шукаў спонсараў для гэтага, а таксама дапамагаў выпускнікам паступаць у беларускія ВНУ.

У Рамана засталіся жонка і трое дарослых дзяцей: два сыны і дачка. Сыны скончылі беларускую школу, дачка — рускую. Жывуць у Вільні.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео