BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксей Кароль: Альтэрнатыўныя прэміі фіксуюць, а не паглыбляюць падзел у грамадстве

01.03.2013 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Аляксей Кароль: Альтэрнатыўныя прэміі фіксуюць, а не паглыбляюць падзел у грамадстве
svaboda.org
Неабходнасць уручэння прэмій рознымі грамадскімі арганізацыямі ўзнікла ў выніку неадпаведнасці дзяржаўных узнагародаў чаканням беларускага грамадства.

 Такое меркаванне ў размове са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказаў галоўны рэдактар газеты “Новы час”, гісторык Аляксей Кароль.

У апошнія гады розныя грамадскія арганізацыі Беларусі заснавалі ўласныя прэміі, якімі штогод адзначаюць найбольш выбітных асобаў у той ці іншай галіне. Так, зусім нядаўна адбылося ўручэнне прэміі “Люблю Беларусь” ад “Маладога фронту”, ды прэмія імя Святланы Навумавай, заснаваная кампаніяй “Гавары праўду”. Сярод іншых можна ўзгадаць прэмію “За свабоду думкі”, створаную Рухам “За Свабоду”.

Чаму уручэнне узнагародаў стала папулярным сярод грамадскіх арганізацый? Чым недзяржаўныя ўзнагароды адрозніваюцца ад дзяржаўных?
 
“Прэміі ў дзяржаўных структурах – гэта звычайная з’ява, - нагадаў Аляксей Кароль. – Толькі ў дэмакратычных краінах гэтыя прэміі ў значнай ступені адпавядаюць чаканням грамадскасці. У той самы час у Беларусі, як у дзяржаве аўтарытарнай, якая ўзнікла на таталітарнай традыцыі, дзяржаўныя прэміі ў настолькі ж значнай ступені не супадаюць з чаканнямі грамадства”.
 
Таму, адзначыў суразмоўца, раздаючы прэміі, недзяржаўныя арганізацыі шукаюць магчымасці надаць вядомасці і сваёй дзейнасці, і асобам, якія “імкнуцца да дэмакратычных каштоўнасцяў і бароняць дзеячоў дэмакратычнага сектару ад рэпрэсій аўтарытарнай улады”. “На мой погляд, гэта пахвальна і правільна”, - сказаў Аляксей Кароль.
 
Рэдактар “Новага часу” не пагадзіўся з тэзай пра тое, што наяўнасьць дадтковых прэмій спрыяе яшчэ большаму расколу ў беларускім грамадстве. “Уручэнне альтэрнатыўных прэмій хутчэй фіксуе, а не паглыбляе падзел у грамадстве. І пагаджацца з тымі ўзнагародамі, якія дзяржаўнымі структурамі вызначаюцца непублічна, – гэта не найлепшы шлях. У вытокаў расколу грамадства – якраз палітыка рэжыма, а не дзейнасць грамадзянскай супольнасці”, - выказаў сваё меркаванне Аляксей Кароль.
 
У такіх умовах, адзначыў ён, грамадзянская супольнасць адказвае на выклік з боку дзяржавы пошукам сваіх намінантаў для сваіх узнагарод. “Інакш бы гэтыя людзі ніколі не патрапілі пад пералік дзяржаўных прэмій”, - прыкмеціў гісторык.
 
На ягоную думку, пра магчымасць стварэння агульнанацыянальных узнагародаў казаць пакуль рана, бо дзяржаўныя структуры і  грамадзянская супольнасць маюць розныя каштоўнасці: “На жаль, дзяржаўныя структуры не падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці альбо трактуюць іх па-свойму. Каб гэтае супадзенне адбылося, дзяржаўныя структуры павінны дэмакратызавацца. Павінна адбыцца мадэрнізацыя праз змену, у тым ліку, і палітычнага рэжыма”.
 
Разам з тым, стварэнне супольнай прэміі ад усіх структураў, якія прытрымліваюцца дэмакратычных каштоўнасцяў, было б нядрэнным, лічыць Аляксей Кароль.
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео