BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Па справе Андрэя Гайдукова дапыталі ягонага сябра

28.02.2013
Па справе Андрэя Гайдукова дапыталі ягонага сябра
Яўген Канстанцінаў. Фота: prava.vitebsk.cc
У якасці сведкі па справе па вбвінавачанні ў шпіянажы Андрэя Гайдукова быў дапытаны ягоны сябра – грамадскі актывіст Яўген Канстанцінаў.

«Учора я быў на допыце ў КДБ горада Менска. Мяне пратрымалі дзве гадзіны і адпусцілі, узяўшы перад гэтым падпіску пра неразгалошванне. Больш мне нічога не сказалі. Склалася такое ўражанне, што мяне больш не выклічуць», - паведаміў Яўген Канстанцінаў сайту charter97.org.

Ён падкрэсліў, што хадайнічаў пра асабістую сустрэчу з сябрам.

«Перад допытам мы з сястрой Андрэя перадалі для яго пасылку. Я таксама настойваў на асабістай сустрэчы з прыяцелем, але мне было адмоўлена. Таму нам пакуль што невядома, што з ім адбываецца і як ён сябе адчувае», - сказаў на заканчэнне Яўген Канстанцінаў.

Андрэй Гайдукоў быў затрыманы 8 лістапада 2012 года ў Віцебску. Як паведаміў тады Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ, Гайдукоў "быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у момант закладкі схованкі са звесткаім, якія цікавяць замежныя спецслужбы". Была ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт 356 Крымінальнага кодэксу РБ (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці).

Нядаўна Праваабарончы цэнтр "Вясна" і "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад дзяржаўных органаў прытрымлівацца галоснасці пры разглядзе справы Андрэя Гайдукова.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео