BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праваабаронцы заступіліся за Андрэя Гайдукова

20.02.2013
Праваабаронцы заступіліся за Андрэя Гайдукова
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" выступілі з сумеснай заявай, у якой запатрабавалі ад дзяржаўных органаў прытрымлівацца галоснасці пры разглядзе справы Андрэя Гайдукова.

“Беларускія праваабарончыя арганізацыі патрабуюць галоснасці і захавання ўсіх працэсуальных гарантый абвінавачанаму ў здрадзе дзяржаве Андрэю Гайдукову”, - гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце ПЦ “Вясна”.

“Улічваючы характар прад'яўленых Андрэю Гайдукову абвінавачванняў, заклікаем кампетэнтныя органы Рэспублікі Беларусь пры правядзенні крымінальнага пераследу Андрэя Гайдукова забяспечыць належную абарону і рэалізацыю яго правоў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі абавязацельствамі, прынятымі краінай перад сваімі грамадзянамі і міжнароднай супольнасцю, - заяўляюць праваабаронцы. – Асобы, вінаватыя ў такіх парушэннях, павінны быць прыцягнутыя да адпаведных мераў адказнасці”.

Таксама Вясна" і "Беларускі Хельсінкскі Камітэт заклікалі праваахоўныя органы “забяспечыць інфармаванне грамадскасці пра хаду расследавання і неабходную публічнасць маючага адбыцца судовага разбіральніцтва па дадзенай справе”.

Нагадаем, Андрэй Гайдукоў быў затрыманы 8 лістапада 2012 года ў Віцебску. Як паведаміў тады Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ, Гайдукоў "быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у момант закладкі схованкі са звесткаім, якія цікавяць замежныя спецслужбы". Была ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт 356 Крымінальнага кодэксу РБ (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці).

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео