BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Антон Астаповіч: Лёгка сказаць “нас не паслухаюць” і нічога не рабіць

13.02.2013 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Антон Астаповіч: Лёгка сказаць “нас не паслухаюць” і нічога не рабіць
Адмова ад супрацы з дзяржаўнымі органамі пры вырашэнні важных для грамадства праблем кажа пра адсутнасць жадання працаваць.

Такое меркаванне выказаў у размове са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК) Антон Астаповіч.

11 лютага пачала працу камісія па аналізе грамадскага абмеркавання праекту “Унясенне зменаў у горадабудаўнічы праект дэтальнага планавання, рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання гістарычнага цэнтру Мінска ”, у склад якой увайшоў і спадар Астаповіч.

Большасць заўваг - “плач Яраслаўны”

На ягоную думку, каб дзеянні па адстойванні гістарычнага цэнтру сталіцы мелі плён, “трэба нармальна працаваць у юрыдычным сэнсе”. “Таму што, напрыклад, большасць заўваг і прапановаў, які разбіраліся 11 лютага – гэта альбо кватэрныя пытанні, альбо пытанні ўшчыльнення забудовы. А тое, што тычыцца канцэптуальных прапановаў па праекце дэтальнага планавання – то былі хіба што 3-4 граматныя заўвагі. А ўсё астатняе – “плач Яраслаўны”, - лічыць Антон Астаповіч.

На дадзеным этапе, пакуль усе праекты знаходзяцца на стадыі абмеркавання і Мінгарвыканкам не прыняў канчатковага рашэння, грамадскасці варта ўстрымацца ад празмерна рэзкіх заяваў і абвінавачанняў, лічыць суразмоўца: “Тут трэба не пісаць пра тое, што “вось якія вы гады, нішчыце спадчыну”, а аргументаваць сваю пазіцыю. Гэта вельмі спецыфічная праца. Канешне, удзел грамадскасці тут павінен быць. Але ён павінен быць на ўзроўні не скандалу, а нармальнай цывілізаванай дыскусіі”.

Галаслоўныя заявы ніхто не разглядае

На выпадак, калі рашэнне мінскіх уладаў адносна гістрычнай часткі горада будзе непрымальным, Антон Астаповіч параіў сачыць за інфармацыяй Таварыства аховы помнікаў. “І ў рэчышчы гэтай інфармацыі трэба будзе рыхтаваць свае звароты. Бо ўсе звароты, што публікуюцца ад імя Таварыства, маюць спасылкі на заканадаўства,абгрунтаванні. І менавіта ў такім рэчышчы трэба працаваць. Бо галаслоўныя заявы фактычна ніхто не разглядае”, - падкрэсліў ён.

Пакуль што праект дэтальнага планавання (ПДП) выклікае збольшага негатыўныя водгукі з боку спецыялістаў, і адназначна будзе яшчэ дапрацоўвацца, заўважыў Антон Астаповіч. “Нельга казаць, што нейкія чорныя сілы здолеюць працягнуць ПДП у тым выглядзе, які ён зараз мае”, - супакоіў кіраўнік Таварыства аховы помнікаў.

Пэўныя палітычныя пытанні можна вырашаць не такім чынам, якім іх зараз вырашаюць

Да крытычных заўвагаў пра тое, што з сучаснай беларускай дзяржаўнай уладай немагчыма працаваць Антон Астаповіч ставіцца спакойна: “Гэта гавораць тыя людзі, якія не хочуць працаваць. Гэта лёгкая пазіцыя – заявіць, што “ўсё роўна нас не паслухаюць”, і нічога не рабіць”.

Прычым, падкрэсліў ён, што пэўная супраца з уладамі магчымая не толькі ў справе аховы гістарычных помнікаў. “Нават пэўныя палітычныя пытанні можна вырашаць не такім чынам, якім іх зараз вырашаюць. Не мне чытаць лекцыю па тактыцы і стратэгіі нейкай “трэцясектарнай” барацьбы. Проста, калі людзі не аналізуюць сваіх памылак, калі кожны год і месяц яны наступаюць на адны і тыя ж граблі, не робяць высноваў і не мяняюць сваю работу,гэта іх праблемы”, - сказаў Антон Астаповіч.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео