BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На сёлетнюю прэмію Гедройца засталося 6 прэтэндэнтаў

11.02.2013
На сёлетнюю прэмію Гедройца засталося 6 прэтэндэнтаў
Арганізатары літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца абвесцілі шорт-ліст з 6 намінантаў, якія застаюцца прэтэндэнтамі на перамогу ў сёлетнім конкурсе.

Беларуска-польскае журы адабрала з дванаццаці кніг шэсць, піша “Наша ніва”.

У шорт-ліст уключаныя:

  • Сяргей Балахонаў «Зямля пад крыламі Фенікса».
  • Альгерд Бахарэвіч «Гамбургскі рахунак».
  • Адам Глобус «Сказы».
  • Уладзімір Някляеў «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без».
  • Людміла Рублеўская «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега».
  • Юрый Станкевіч «Шал».

У шорт-ліст не трапілі кнігі, якія высока ацэньваліся крытыкамі: «Рай даўно перанаселены» барысаўскай пісьменніцы Алены Брава, а таксама зборнік Андрэя Федарэнкі «Ланцуг».

Па словах старшыні Саюза пісьменнікаў Барыса Пятровіча, сябры журы самі былі шакаваныя вынікамі галасавання: у кожнага была свая шасцёрка, але вынік апынуўся непрадказальным.

Паводле меркавання Барыса Пятровіча, варта змяніць фармат прэміі і прапарцыйна падзяліць яе паміж некалькімі аўтарамі. «Агульнаеўрапейскі прынцып, на якім базуецца прэмія, не падыходзіць для Беларусі, — кажа Пятровіч. — Бо такая прэмія ў Беларусі адна, а ў еўрапейскіх краінах іх дзясяткі».

Члены журы: Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Павал Касцюкевіч, Ганна Кісліцына, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Малгажата Бухалік, Пётр Казакевіч, Адам Паморскі, Лешак Шарэпка.

Нагадаем, што лонг-ліст з 12 намінантаў на прэмію быў абвешчаны роўна месяц таму.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео