BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Журы прэміі Гедройца абрала спіс з 12 намінантаў

11.01.2013
Журы прэміі Гедройца абрала спіс з 12 намінантаў
Журы літаратурнай прэміі Гедройца, якая штогод прысуджаецца за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная на беларускай мове, вызначыла лонг-ліст намінантаў за 2012 год.

У спіс намінантаў патрапілі наступныя выданні:

Сяргей Балахонаў. «Зямля пад крыламі Фенікса (Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі)». Мінск: Логвінаў, серыя «Галярэя Б»;

Альгерд Бахарэвіч. «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча». Мінск: Логвінаў, Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, серыя Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе;

Алена Брава. «Рай даўно перанаселены». Мінск: Галіяфы, серыя «Другі фронт мастацтваў»;

Адам Глобус. «Сказы». Мінск: Харвест;

Паліна Качаткова. «Матылі». Мінск: Кнігазбор, серыя «Кнігарня Пісменніка»;

Уладзімір Някляеў. «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без (Менскі раман)». Мінск: Паперус;

Андрэй Пакроўскі. «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза». Мінск: Логвінаў, серыя «Кнігарня Пісменніка» / «Пункт адліку»);

Алесь Пашкевіч. " Сімъ Побѣдиши«. Мінск: Кнігазбор;

Людміла Рублеўская. «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Мінск: Рэдакцыя газэты «Звязда»;

Юры Станкевіч. «Шал». Менск: Галіяфы, серыя «Другі фронт мастацтваў»;

Уладзімір Сцяпан. «Адна капейка». Мінск: Літаратура і Мастацтва;

Андрэй Федарэнка. «Ланцуг». Мінск: Мастацкая літаратура, серыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя».

Літаратурная прэмія Гедройца прысуджаецца за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка» (журы прэміі пакідае за сабой права вызначаць жанр твораў у спрэчных выпадках), піша Радыё Свабода.

Намінаванне праводзіцца ў тры этапы. Цягам 2012 году складаўся агульны спіс прэтэндэнтаў. Да канца тэрміну падачы заявак у ім было 43 кнігі. З вызначанага лонг-ліста напачатку лютага журы прагаласуе за шорт-ліст прэміі (6 пазіцый). Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцы(-аў) адбудзецца 3 сакавіка 2013 году, у Міжнародны дзень пісменніка. Сярод узнагародаў — магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпендыі і запрашэнні ў еўрапэйскія дамы творчасці.

Прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісменнікаў, амбасадай Рэспублікі Польшча ў Беларусі, Польскім інстытутам у Мінску і ЗАТ «Сомбелбанк» два гады таму.

Першым лаўрэатам прэміі стаў Павел Касцюкевіч са зборнікам апавяданняў «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео