BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Леанід Скарабагаты: Адносiны да прыёмных бацькоў, як да людзей другога сорта

31.01.2013 Адар’я Гуштын, спецыяльна для “Еўрабеларусi”
Леанід Скарабагаты: Адносiны да прыёмных бацькоў, як да людзей другога сорта
Фота: tverlife.ru
У канцы 2012 года памер выплатаў на прыёмнае дзіця павялічыўся да 1,2 млн. рублёў. Да гэтага дапамога складала 954 тысячы.

Мы спыталі ў дырэктара “Добрай волі” і шматдзетнага бацькі Леаніда Скарабагатага, ці дастатковая гэта сума для выхавання дзяцей і з якімі наогул праблемамі сутыкаюцца прыёмныя бацькі ў Беларусі.

- Спадар Леанід, цяпер грашовая дапамога на прыёмнае дзіця складае каля 140 долараў. Ці хапае гэтай сумы? І колькі атрымліваюць прыёмныя бацькі ў суседніх краінах?

- З аднаго боку, 1,2 млн. рублёў - гэта лепш, чым нічога. Аднак у гэту суму павінны ўваходзіць расходы на харчаванне, адзенне, школьныя прылады, пасцельную бялізну, пральныя парашкі і сродкі асабістай гігіены, таксама на рамонт памяшкання, дзе жыве дзіця. Сыходзячы з патрабаванняў, што павінны бацькі забяспечыць на гэту суму, выканаць іх абсалютна нераэльна. Але карміць худа-бедна за гэтыя грошы можна. Што датычыцца сітуацыі за мяжой, то ва Украіне, напрыклад, прыёмныя бацькі атрымліваюць у два разы больш…

- Наколькі правільна, на ваш погляд, што бацькі павінны складаць справаздачы за патрачаныя грошы?

- Па інструкцыі, калі ў сям’і засталіся лішнія грошы, іх забіраць не будуць. З іншага боку, калі сям’я патраціла больш, дзяржава нічога не кампенсуе. Мясцовыя аддзелы адукацыі патрабуюць ад бацькоў прыкладаць квіткі, распісваць кожную капейку. Гэта ўжо мясцовая самадзейнасць, бо рабіць справаздачупа кожным пункце інструкцыя не патрабуе. Безумоўна, такія захады лішнія.

- Ад чыноўнікаў можна пачуць, як шмат робіцца для таго, каб скарачаць дзіцячыя інтэрнаты, каб як мага болей дзяцей знаходзілі сем’і. А як вы ацэньваеце дзяржаўную праграму? Што можна змяніць да лепшага?

- На 1 ліпеня 2012 года ў Беларусі было 36 тысяч дзяцей-сірот. З іх 28,5 тысяч ужо знаходзіліся ў сем’ях. Большая частка дзяцей, як бы там не было, ужо маюць бацькоў. З аднаго боку, робіцца шмат. Напрыклад, у заканадаўства ўведзеная норма, што новыя дзеці-сіроты накіроўваюцца ў інтэрнаты толькі ў тым выпадку, калі не атрымалася для іх адшукаць сям’ю. І гэта, безумоўна, плюс. Аднак існуюць і негатыўныя паказальнікі. За мінулы год мы разгледзелі каля 200 скрагаў ад бацькоў. Пытанні пра тое, што не хапае грошай на выхаванне дзяцей, што выплаты затрымліваюць, медыцынскае абслугоўванне не адпавядае нормам, - гэта ўсё другасна. Самая галоўная праблема – адносіны чыноўнікаў да прыёмных бацькоў як да людзей другога сорта. Калі ты ўзяў дзяцей, ты адразу трапляеш у спіс “недабранадзейных”. Да цябе пачынаюць чапляцца па самай дробнай нагодзе. Прывяду прыклад. Прыходзіць камісія ў сям’ю, каб праверыць, у якіх умовах жывуць дзеці. І вось гэтыя восем правяраючых, не здымаючы брудны абутак, ходзяць па дыванах, бруднымі рукамі залазяць у лядоўню, зазіраюць у кожны вугал, каб толькі знайсці, да чаго прычапіцца. І такіх выпадкаў сотні. Таксама распаўсюджаная праблема – невыкананне закона “Аб звароце грамадзянаў і юрыдычных асобаў”. Як толькі прыёмныя бацькі пачынаюць скардзіцца, у іх забіраюць дзяцей.

- Летась гучны выпадак адбыўся ў Светлагорску. У Надзеі Дударэнкі забралі пяць дзяцей, пасля таго, як яна паскардзілася на школьную настаўніцу. Скажыце, калі ласка, наколькі ўвогуле дзеці і бацькі абароненыя ад свавольства чыноўнікаў? Ці ёсць ім куды звярнуцца па дапамогу ў такіх выпадках?

- Чакаць дапамогі ад адміністрацыі ў такіх сітуацыях не выпадае, бо яны заўсёды стаяць на пазіцыях начальства, падтрымліваюць рашэнні сваіх калегаў. Да таго ж, мы заўважылі такую тэндэнцыю. У выпадку, калі бацькі складалі скаргу, што ў іх беспадстаўна забіраюць дзяцей, звярталі ўвагу грамадскасці, пісалі журналістам, чыноўнікі адступалі і пакідалі дзяцей у сям’і. Так было да 2012 года. А вось летась было зафіксавана два выпадкі, калі дзяцей забралі. Нягледзячы на тое, што законных падставаў для гэтага не было, дабіцца праўды дагэтуль мы не можам. Да нас дайшла інфармацыя, што летам 2012 года ў Міністэрстве адукацыі адбылася нарада для раённых аддзелаў адукацыі, дзе ішла размова, што няма чаго “балаваць” гэтых бацькоў. Маўляў, раённыя аддзелы адукацыі маюць права, нягледзячы на тое, ці ёсць сапраўды законныя падставы, ці іх няма, сваім рашэннем адбіраць дзяцей з сям’і. І хоць у нас няма афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі, апошнія падзеі паказваюць, што такая ўстаноўка ўсё ж выконваецца.

- Міністэрства адукацыі ініцыявала судовае разбіральніцтва супраць вашай арганізацыі. Як у вас зараз складваюцца стасункі з чыноўнікамі гэтага ведамства?

- Калі міністрам адукацыі быў Аляксандр Радзькоў, зараз - намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, больш-меньш вырашаліся пытанні. Пасля на ягонае месца прызначылі Сяргея Маскевіча. З таго часу нашае супрацоўніцтва затармазілася. Ён негатыўна ставіцца да любой увагі з боку грамадскасці, маўляў, не лезце не ў сваю справу, вас гэта не датычыцца. Нашыя асноўныя праблемы з-за гэтага. Калі Маскевіч пачаў працу міністрам, мы адразу сустрэліся з ім, падалі спіс пытанняў. Прайшоў час, але нічога ён не вырашаў. За год прымаецца каля 700 нарматыўных дакументаў, якія так ці іншакш закранаюць дзяцей і сем’і. Разам з тым, з бацькамі па гэтых пытаннях ніхто не раіцца, у выніку чаго здараюцца розныя казусы. Напрыклад, грашовая дапамога на родных дзяцей, пенсіі, зарплата бюджэтнікаў прыраўняныя да бюджэта пражыткавага мінімуму. У выпадку інфляцыі, яны аўтаматычна павышаюцца. Грашовая дапамога на прыёмных дзяцей ні да чаго не прывязаная, яна не індыксуецца. У 2011 годзе рубель абваліўся амаль у тры разы, але дзяржаўная дапамога на прыёмных дзяцяей так і не паднялася. Дзеці-сіраты маюць шэраг сацыяльных гарантыяў, якія з боку дзяржавы не выконваюцца. Прычым улады не нясуць за гэта ніякай адказнасці. Парадаксальная выходзіць рэч. Бацькі, калі бяруць прыёмнае дзіця, падпісваюць дамову, дзе прапісаныя і абавязкі, і адказнасць. А райвыканкам, з якім гэта дамова заключаецца, ніякай адказнасці не нясе. Сярод самы вострых праблемаў – невыкананне сацыяльных гарантыяў па выдзяленні жылля, па працаўладкаванні, санаторна-курортным лячэнні. Усе гэтыя нормы проста ігнаруюцца дзяржавай. Мы правялі апытанне ў 12 розных раёнах Беларусі: ці атрымліваюць дзеці пуцёўкі на летні адпачынак. Ніводная сям’я не атрымала, а ад міністра Радзькова чуем, што 5 тысяч пуцёвак было прадастаўлена. Узнікае пытанне – каму і на якіх падставах іх выдзялялі?

Даведка

Міжнароднае грамадскае аб'яднанне “Добрая воля” займаецца абаронай правоў дзяцей і сірот. За 14 гадоў свайго існавання арганізацыя дапамагла 10 тысячам сем'яў. У 2011-2012 гадах ўдзельнікі аб'яднання выявілі злоўжыванні і правапарушэнні, дапушчаныя ў дачыненні да прыёмных сем'яў і дзяцей-сірот службовымі асобамі Міністэрства адукацыі. Аб парушэннях было праінфармаванае кіраўніцтва. У адказ Мінадукацыі накіравала скаргу ў Мінюст, пасля чаго была ўзбуджаная судовая справа аб прыпыненні дзейнасці МГА “Добрая воля”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео