BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Да Андрэя Гайдукова дапусцілі адваката

23.01.2013
Да Андрэя Гайдукова дапусцілі адваката
Абвінавачаны ў шпіянажы актывіст з Наваполацку Андрэй Гайдукоў нарэшце здолеў сустрэцца з адвакатам у следчым ізалятары КДБ ў Мінску.

Пра гэта Радыё “Рацыя” распавяла ягоная маці Вольга Гайдукова. Яна распавяла, што сын трымаецца нармальна, выглядае добра, са здароўем праблем не мае. У рэшце рэшт атрымаў пасылку ад родных. Таксама пачаў атрымліваць газеты, на якія яго падпісалі родныя. Гэта "Народная Воля", "Белгазета" і "Наша Ніва".

Па звестках маці, ніякіх следчых дзеянняў з яе сынам у апошні час не праводзіцца. Яна кажа, што пазіцыя Андрэя не мяняецца – ён не прызнае сваёй віны. 23-гадовы Гайдукоў абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве ў форме вядзення агентурнай дзейнасці.

“У яго сваё меркаванне, ён у апазіцыІ. Гэта ўсё, а якая віна? Ніхто з нашага бліжэйшага атачэння і наогул ніхто з разважных людзей, па-мойму, у гэта не верыць. Гэта смешна проста. Што там лепяць, мы не ведаем, вядома. Віну сваю ён не прызнае і не прызнае, нават калі там невядома пад якім ціскам нешта будзе, то ніхто ў гэта ўсё роўна не паверыць, тым больш што мы бацькі нават не сумняваемся ў тым, што ён не вінаваты”, - заявіла Вольга Гайдукова.

Нагадаем, што доўгі час да Андрэя Гайдукова не пускалі адваката, матывуючы гэта адсутнасцю памяшкання для сустрэчы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео