BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Да абвінавачанага ў шпіянажы Андрэя Гайдукова не пускаюць адваката

03.01.2013
Да абвінавачанага ў шпіянажы Андрэя Гайдукова не пускаюць адваката
Андрэй Гайдукоў
Да актывіста з Наваполацку Андрэя Гайдукова, які абвінавачваецца ў шпіянажы і знаходзіцца пад вартай у турме КДБ, 3 студзеня чарговы раз не пусцілі адваката.

«У будынку КДБ не знайшлося памяшкання для сустрэчы». Такую прычыну ў першай палове дня называлі адвакату Андрэя Гайдукова, калі той трэці раз запар спрабаваў сустрэцца з падабаронным. Пра гэта маці абвінавачанага ў шпіянажы Вольга Гайдукова паведаміла Радыё Свабода:

«Разумееце, усё рабілася гэтак, што быццам бы няма памяшканьняў, кабінэты ўсе занятыя. Быццам і дазвол ёсьць, але самі ствараюць такія ўмовы, што адвакат трапіць ня можа».

Паводле Вольгі Гайдуковай, яе сына перавялі ў Мінск 22 снежня. Спачатку — на «Валадарку», дзе пратрымалі да 27 снежня, а потым перавялі ў СІЗА КДБ. 29 снежня ў «Амерыканцы» ад сястры Гайдукова прынялі для яго перадачу, але ці дайшла яна да сына, маці не ведае.

Працаўнік наваполацкага «Нафтану» Андрэй Гайдукоў быў арыштаваны 9 лістапада і абвінавачаны ў «здрадзе радзіме праз агентурную дзейнасць». Паводле КДБ, Андрэя Гайдукова затрымалі «падчас закладкі схованкі са звесткамі, якія цікавяць замежныя спэцслужбы». Між тым, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай, у якой паведамлялася, што актывіста затрымалі за распаўсюд газеты «Хартыя’97».

З лістапада мінулага году прэсавая служба КДБ не інфармуе пра ход расследавання справы, якая ў незалежных медыях атрымала назву «шпіёнскай». Між тым, стала вядома, што ў справе з’явіўся новы падазраваны — гэта сябар Гайдукова Ілля Багданаў, якога на пачатку лістапада ўжо затрымлівалі для дачы паказанняў. Пра змену свайго статусу са сведкі на падазраванага Ілля даведаўся на апошнім допыце ў сьледчага КДБ Алега Барысевіча:

«Мне задавалі пытанні, я адказваў, і мне было сказана, што ў мяне адрозніваюцца паказанні ад паказаньняў Гайдукова. Таму, маўляў, трэба перавесці мяне ў статус падазраванага і пераправерыць паказанні».

Ілля Багданаў выкліканы на чарговы допыт на 9 студзеня. «Пасля будзе яшчэ вочная стаўка з Андрэем», — кажа Ільля Багданаў.

На пачатку расследавання справы Андрэя Гайдукова следчыя таксама дапыталі грамадскага актывіста Яўгена Канстанцінава. Малады чалавек разам з Гайдуковым спрабаваў зарэгістраваць грамадскую арганізацыю «Саюз маладых інтэлектуалаў». Яўгена Канстанцінава ў канцы снежня следчы КДБ таксама выклікаў на допыт, але актывіст адмовіўся сам ехаць з Мінску ў Віцебск. «Я спаслаўся на адсутнасць грашовых сродкаў. Зараз шукаю працу пасля таго, як у выніку „шпіёнскага скандалу“ мяне звольнілі», — распавёў Яўген Канстанцінаў. У КДБ яго больш не выклікалі. Яўген Канстанцінаў згадаў, як спрабаваў ліставацца з Андрэем Гайдуковым, калі той яшчэ сядзеў у Віцебску:

«Ён мне напісаў два лісты, і я яму адправіў два лісты ў Віцебскае СІЗА. Але ў мяне ўражанне, што ён маіх лістоў не атрымаў, мяркуючы па ягонай рэакцыі».

Пасля пераводу Андрэя Гайдукова ў Мінск у «Амерыканку» ад яго не было ні лістоў, ні званкоў. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео