BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Грамадскасць можа зрабіць унёсак у акцыю “Магілёў - культурная сталіца Беларусі”

10.01.2013 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь
Грамадскасць можа зрабіць унёсак у акцыю “Магілёў - культурная сталіца Беларусі”
Абранне Магілёва культурнай сталіцай Беларусі стала добрай нагодай для супрацы грамадскіх ініцыятыў з гарадскімі уладамі горада на Дняпры.

Нагадаем, Магілёў абвясцілі культурнай сталіцай Беларусі  на 2013 год. Акцыя "Культурная сталіца Беларусі" стартавала ў 2010 годзе. Яе мэта - зрабіць больш даступнымі лепшыя дасягненні нацыянальнай культуры для жыхароў усіх куткоў Беларусі, спрыяць актывізацыі дзейнасці рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых органаў улады, прыцягненню айчынных і замежных турыстаў у рэгіёны краіны.

У аддзеле культуры Магілёўскага гарвыканкама ёсць свой план мерапрыемстваў, прысвечаных акцыі “Магілёў — культурная сталіца СНД і Беларусі-2013” з удзелам розных дзяржаўных устаноў культуры. Але гарадскія ўлады зацікаўленыя, каб цягам 2013 года ў Магілёве адбылося як мага больш разнастайных культурніцкіх падзей. І грамадскасць выйшла з прапановай.

Справа ў тым, што кампанія “Будзьма беларусамі” пачала праводзіць па ўсёй Беларусі серыю ток-шоў з агульнай тэмай “Культура паляпшае жыццё”, дзе прадстаўнікі як дзяржаўных, так і недзяржаўных структур абмяркоўваюць актуальныя пытанні культурніцкага жыцця таго ці іншага рэгіёна.

Вынікам такога ток-шоў стала прапанова правесці ў Магілёве “Кірмаш праектаў”, дзе грамадскія ініцыятывы і асобныя грамадзяне маглі б прапанаваць свае культурныя праекты для акцыі “Магілёў — культурная сталіца СНД і Беларусі-2013” і такім чынам палепшыць агульны культурніцкі клімат і настрой у горадзе. 

“Кірмаш праектаў” праводзіцца сумесна з міжнародным грамадскім аб’яднаннем Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” у межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэтам.

-Мы заахвочваем людзей, тлумачым, што на кірмашы яны не проста могуць расказаць свае ідэі, але і знайсці аднадумцаў, партнёраў, валанцёраў для іх рэалізацыі, адшукаць магчымасць рэалізацыі сваіх задумак. Такім чынам, кожны жадаючы можа зрабіць свой унёсак у тое, каб статус культурнай сталіцы Беларусі і СНД для Магілёва быў не толькі намінальным, але дапамог гораду выйсці на новы культурны ўзровень, - патлумачыла старшыня Рады міжнароднага грамадскага аб’яднання Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская.

На выніковай імпрэзе грамадскія праекты пабачаць афіцыйныя асобы і незалежныя прадстаўнікі культуры і мастацтва, грамадскія актывісты, прадстаўнікі бізнесу, турызму і іншыя зацікаўленыя людзі, з якімі можна абмеркаваць прапанову ў дэталях.

Ніна Шыдлоўская выказала спадзяванні, што частка праектаў, якія будуць прэзентаваныя на кірмашы, маюць шанец патрапіць у праграму мерапрыемстваў, складзеную гарадскімі ўладамі з нагоды акцыі “Магілёў – культурная сталіца Беларусі”.

Як адзначыў каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі” па Магілёўскім рэгіёне Юрась Стукалаў, зацікаўленасць удзелам у “Кірмашы праектаў” ужо выказала “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” (моладзь жадае зрабіць фэст народных танцаў), асобныя магілёўскія гісторыкі ды інш.

Арганізатары звяртаюць увагу, што праекты ў фармаце прэзентацый, а таксама заяўку ўдзельніка з пазначэннем кантактых дадзеных можна дасылаць на e-mail: kirmash.praektau@gmail.com з пазнакай “Кірмаш праектаў” да 21 студзеня.  Дата выніковай публічнай прэзентацыі будзе абвешчана дадаткова.

-Падобныя акцыі даюць штуршок развіццю культуры ў горадзе, бо, дзякуючы інфармацыйнай хвалі нешта мяняецца ў лепшы бок у галовах саміх мясцовых жыхароў, а таксама гэта можа паспрыяць дадатковаму прыцягненню турыстаў у Магілёў, - мяркуе Юрась Стукалаў.

Афіцыйны план мерапрыемстваў з нагоды аб’яўлення Магілёва культурнай сталіцай, распрацаваны аддзелам культуры гарвыканкама, яшчэ не апублікаваны. Але сама акцыя ужо атрымала свой лагатып, на якія намаляваная акварэлевая выява магілёўскай гарадской ратушы, сімвал горада. У гэтай архітэктурнай дамінанце Магілёва месціцца музей гісторыі Магілёва, які натуральна не можа не прыняць удзел у акцыі.

-У нашым музеі пройдзе шэраг выстаў, праца над якімі яшчэ працягваецца, іх спіс удакладняецца. Пройдзе “Ноч музеяў”, адбудзецца 8-я міжнародная канферэнцыя “Гісторыя і сучаснасць”, будзе арганізаваны фэст сярэднявечнай культуры, а таксама рэалізуюцца культурна-адукацыйныя праекты, - паведаміў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” дырэктар музея гісторыі Магілева Аляксей Бацякоў.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео