BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Магілёў, абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі і СНД, атрымаў з гэтай нагоды лагатып

08.01.2013
Магілёў, абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі і СНД, атрымаў з гэтай нагоды лагатып
На лагатыпе намаляваная магілёўская гарадская ратуша.

Аўтарка малюнку - Кацярына Табанюхава, якая адлюстравала лагатып акварэллю, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Першая магілёўская ратуша была пабудаваная пасля надання Магілёву Магдэбургскага права ў 1578 годзе. Новая гісторыя ратушы пачалася ў ліпені 2008, калі аднавілі яе працу. Зараз тут размешчаны музей гісторыіі Магілева, - патлумачыў яго дырэктар Аляксей Бацякоў:

- Музей гісторыі Магілёва працуе з 1992 года. У нас сабраная калекцыя больш чым з васьмі тысяч экзэмпляраў асноўнага фонду, самыя каштоўныя нашы экспанаты - гэта прадметы, якія рэпрэзентуюць духоўную і матэрыяльную культуру магілёўцаў эпохі Магдэбургскага права. Нашыя цікавыя набыткі апошняга часу - гэта Статут Вялікага Княства Літоўскага і кніга Казіміра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі”.

Унікальным кампанентам адноўленай магілёўскай ратушы з’яўляецца вежавы гадзіннік, аўтарам і канструктарам якога стаў Генадзь Галоўчык.

Надпіс жа на лагатыпе “Магілёў - культурная сталіца краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Рэспублікі Беларусь” зроблены па-руску. У 2013 годзе акрамя Магілёва статус культурнай сталіцы СНД займелі азербайджанская Габала і армянскі Гюмры.

Нагадаем, Магілёў быў абраны культурнай сталіцай Беларусі на 2013 год. Акцыя "Культурная сталіца Беларусі" стартавала ў 2010 годзе. Яе мэта - зрабіць больш даступнымі лепшыя дасягненні нацыянальнай культуры для жыхароў усіх куткоў Беларусі, спрыяць актывізацыі дзейнасці рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых органаў улады, прыцягненню айчынных і замежных турыстаў у рэгіёны краіны.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео