BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Яшчэ адзін прадстаўнік беларускай дыяспары не змог атрымаць візу ў Беларусь

10.12.2012
Яшчэ адзін прадстаўнік беларускай дыяспары не змог атрымаць візу ў Беларусь
Хведар Нюнька, фота: svaboda.org
Пасольства Беларусі ў Літве 6 снежня адмовіла ў выдачы візы сябру Вялікай Рады Згуртавання беларуў свету “Бацькаўшчына”, старшыні Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведару Нюньку.

Віза мусіла быць аформлена па запрашэнні Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, паведамляе сайт арганізацыі.

“Я сам да іх не напрошваўся, – сказаў Хведар Нюнька, – пры сустрэчы з паслом Беларусі ў Літве Уладзімірам Дражыным я так яму і сказаў, што, калі ёсць нейкі ўказ, каб мне не даваць візу, то лепей адразу скажыце, каб я не бегаў, як хлопчык, але мяне запэўнілі, што ніякіх праблем не будзе”.

Хведар Нюнька распавёў, што яму патэлефанавалі з пасольства і запрасілі на сустрэчу для атрымання візы, аднак на месцы высветлілася, што адразу могуць выдаць візу толькі на тры месяцы, а для гадавой візы патрэбна прадставіць дадатковыя дакументы, якія б пацвярджалі супрацоўніцтва Таварыства беларускай культуры ў Літве з МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” . Такія дакументы былі прадстаўлены, аднак 6 снежня супрацоўнікі пасольства паведамілі Хведару Нюньку, што ў візе яму адмоўлена.

“Я ўжо даўно маю праблемы з атрыманнем беларускай візы. Апошні раз я прыязджаў у Беларусь па аднаразовай візе гады два таму, ды і тое я сам не змог яе аформіць, а толькі пры спрыянні патрэбнай асобы, – прыгадвае Хведар Якубавіч. – А доўгатэрміновай візы ў мяне няма ўжо гадоў пяць”.

Як адзначыла кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская, “адмова ў атрыманні беларускай візы Хведарам Нюнькам разглядаецца намі ў шэрагу адмоваў іншым, таксама ключавым асобам беларускай дыяспары – Яўгену Вапу і Алене Галоўскай, што можа сведчыць ужо пра сістэмны падыход беларускага МЗС”.

“Не ведаем, ці асобы, адказныя за гэтыя рашэнні, да канца асэнсоўваюць наступствы. Мы лічым, што калі гэта ўсвядомленая і сістэмная пазіцыя МЗС, гэта можа прывесці да інспірацыі штучнага падзелу беларусаў замежжа на “сваіх” і “чужых”. А гэта аслабляе беларускую дыяспару, як любы падзел, і што было ўжо неаднаразова ў гісторыі беларускай дыяспары і радыкалізуе яе пэўную частку. Мы будзем працягваць захады па разуменні МЗС сітуацыі і дамагацца перагляду гэтых рашэнняў, якія безумоўна наносяць шкоду беларускаму руху ў замежжы”,- сказала Алена Макоўская.

Хведар Нюнька ўзначальвае Таварыства беларускай культуры ў Літве ўжо больш за два дзесяцігоддзі. Дзякуючы намаганням ТБК і асабіста Хведара Якубавіча ў Вільні ўсталяваны помнікі на могілках беларускіх дзеячаў, адкрыты мемарыяльныя дошкі Францішку Скарыну, Кастусю Каліноўскаму, Рыгору Шырме, Янку Купалу, Вацлаву Ластоўскаму, Наталлі Арсенневай, Максіму Гарэцкаму і іншым дзеячам. Таварыствам выдадзены не адзін дзесятак кніг, сабраны багаты архіў па гісторыі Беларусі і Літвы. Хведар Якубавіч Нюнька ёсць адным з тых людзей, дзякуючы якім Вільня захоўвае беларускі дух і сёння.

Нагадаем, што 3 снежня адмову з адмовай у атрыманні беларускай візы сутыкнуліся сябры Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Яўген Вапа і Лена Глагоўская.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео