BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

МЗС Беларусі адмаўляецца выдаць візы прадстаўнікам беларускай дыяспары

04.12.2012
МЗС Беларусі адмаўляецца выдаць візы прадстаўнікам беларускай дыяспары
Фота: photo.bymedia.net
Міністэрства замежных спраў лічыць немагчымай выдачу ўязных візаў у Беларусь сябрам Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Яўгену Вапу і Лене Глагоўскай.

Інфармацыю пра гэта Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” атрымала 3 снежня ў адказ на звароты ў МЗС, паведмаляе сайт арганізацыі.

У лісце за подпісам намесніка міністра замежных спраў А.М. Купчыной, гаворыцца, што “міністэрства замежных спраў разгледзела звароты МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” адносна выдачы ўязных віз грамадзянам Рэспублікі Польшча Я. Вапу і Л. Глагоўскай і паведамляе аб немагчымасці станоўчага вырашэння гэтага пытання”.

Старшыні ўправы “Радыё Рацыя” і галоўнаму рэдактару Тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” Яўгену Вапу памежнікі без тлумачэння прычынаў анулявалі візу пры ўездзе ў Беларусь у траўні 2011 года. Некалькі разоў “Бацькаўшчына” дасылала звароты ў МЗС з просьбай патлумачыць прычыны анулявання візы, аднак у адказ атрымала толькі фармальную адпіску. У кастрычніку гэтага года Бацькаўшчына паўторна падрыхтавала неабходны для афармлення візы пакет дакументаў і даслала зварот у МЗС з просьбай адкрыць Яўгену Вапу ўязную візу ў Беларусь. Аднак у лістападзе Яўген Вапа ў Консульстве Беларусі ў Беластоку атрымаў пашпарт са штампам “адмоўлена”.

Старшыні Беларускага культурнага таварыства “Хатка” ў Гданьску Лене Глагоўскай без тлумачэння прычынаў было адмоўлена ў атрыманні беларускай візы ў кастрычніку гэтага года ў беларускім консульстве ў Беластоку. Лена Глагоўская збіралася прыехаць у Гродна для ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі “Людзі даўняй Гародні”, арганізаванай Таварыствам беларускай школы.

“Сітуацыя, на наш погляд, вельмі недарэчная і прыкрая,- лічыць старшыня Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская. - Цяжка зразумець, чаму ў Беларусь, на этнічную радзіму, не пускаюць людзей, якія, жывучы за мяжой, не толькі не забываюць пра свае карані і сваю Бацькаўшчыну, але і прыкладаюць вельмі шмат намаганняў дзеля папулярызацыі беларускай культуры ў Польшчы”.

“Менавіта дзякуючы такім людзям як Яўген Вапа і Лена Глагоўская сёння можна гаварыць пра існаванне беларускай меншасці ў Польшчы,- адзначыла Ніна Шыдлоўская. - Безумоўна, нас вельмі непакояць такія рашэнні беларускіх дзяржаўных органаў, асабліва ўлічваючы, што ў наступным годзе Згуртаванне “Бацькаўшчына” ладзіць Шосты з’езд беларусаў свету. Яўген Вапа і Лена Глагоўская – сябры Вялікай Рады “Бацькаўшчыны”, знакавыя асобы для беларускай дыяспары, чыя прысутнасць на з’ездзе неабходная”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео