BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чарговае адкрыццё “Арт-сядзібы” сарванае

07.12.2012
Чарговае адкрыццё “Арт-сядзібы” сарванае
За гадзіну да чарговага адкрыцця “Арт-сядзібы” ў Мінску кіраўніцтву гэтага праекту прыйшла паперам пра тое, што арэнда памяшкання скасоўваецца з 10 снежня.

У такіх умовах арганізатары палічылі, што няма сэнсу рабіць адкрыцьцё, піша Радыё Свабода.

Само памяшканне належыць прадпрыемству «Сукно». Яно заявіла арандатару, кампаніі «РэфОйлПрадукт», што здадзенае ў субарэнду для ”Арт-сядзібы” памяшканне неабходнае “для ўласных патрэбаў”. Таму арандатары мусілі скасаваць дамову, падпісаную 20 лістапада гэтага году.

Перад гэтым арандатара выклікалі ў Мінгарвыканам, дзе загадвалі не падпісваць дамовы з “Арт-сядзібай”. Калі ён сказаў, што дамова падпісаная, у памяшканне прыйшлі кантралёры — санстанцыя, пажарныя, — якія выпісалі вялікія штрафы.

“Трэці раз нам, нічога не тлумачачы, скасоўваюць дамову. І нам нічога не тлумачаць. Учора я напісаў вялікі ліст у адміністрацыю прэзідэнта, каб нам патлумачылі, чаму і за што нас прэсуюць. Калі мы не рэлігійная, не палітычная арганізацыя, а проста культурная ўстанова, якая займаецца правядзеннем розных літаратурных, музычных, паэтычных, мастацкіх сустрэч. Можа, атрымаю нейкі адказ. Мы вырашылі, што ў любым выпадку пойдзем у аддзел ідэалогіі Мінгарвыканкаму, каб нам патлумачылі, чаму нас прэсуюць. Робіцца такое свавольства, рэальна душаць і не даюць развівацца беларускай культуры, мастацтву, праяўляць творчую ініцыятыву. Мы нічога не зрабілі, за што нас можна так прэсаваць”, — сказаў дырэктар “Арт-сядзібы” Павал Белавус.

Папярэдні раз адкрыццё "Арт-сядзібы" было сарванае 28 верасня. Тады прадстаўнікі міністэрства па надзвычайных сітуацыях апячаталі памяшканне.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео