BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

“Арт-Сядзіба” не змагла адкрыцца ў новым памяшканні

28.09.2012
“Арт-Сядзіба” не змагла адкрыцца ў новым памяшканні
Фота: bnp.by
28 верасня павінна было адбыцца адкрыццё “Арт-Сядзібы” на новым месцы. Аднак напярэдадні новае памяшканне апячаталі прадстаўнікі міністэрства па надзвычайных становішчах.

Канцэрт Лявона Вольскага і саксафаніста Паўла Аракеляна, якім мелася адчыняцца “Арт-Сядзіба” перанесены ў памяшкенне Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3), передае “Наша ніва”.

“Мы ўчора рабілі генеральную прыборку. А 18-й гадзіне я вярнуўся на “Сядзібу”і ўбачыў, што дзверы апячатаныя, а побач вісіць паперка з прозвішчамі двух сведкаў. Выявілася, што, пакуль нас не было, МНС нас зачыніла”,- распавёў у размове з выданнем арт-дырэктар “Арт-Сядзібы” Павал Белавус.

“Уласнік памяшкання пасля расказаў, што як толькі ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра нашае адкрыццё, яго выклікалі ў міністэрства, літаральна паднялі з ложка. Склалі паперу. Мы, канечне, можам адкрыцца, але спачатку да нас прыедзе МНС, пасля санстанцыя, пасля яшчэ хто-небудзь. Болей за пару месяцаў мы ўсё адно не пратрымаліся б, таму скасавалі дамову”,- сказаў прадстаўнік “Арт-Сядзібы”.

“Рэч у тым, што Фрунзенскі раён вельмі кансерватыўны. Нам уласнік сёння сказаў, што лепей шукаць памяшканне ў іншым раёне: адміністрацыя Фрунзенскага вельмі ўсяго баіцца. Вось яны нас убачылі, пачулі пра Вольскага”,- заўважыў Павал Белавус.

Тым не меньш, спробы аднавіць “Арт-Сядзібу” не будуць спыненыя. “У нас зараз ёсць для таго сродкі, магчымасці, людзі. Відаць, будзем шукаць памяшканне, якое належыць фізічна асобе, каб гэты чалавек не баяўся пусціць нас да сябе. Ці будзем шукаць памяшканне, якое належыць замежнікам, ці паспрабуем дамаўляцца з амбасадамі”,- сказаў Павал Белавус. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео