BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Круглы стол "Выявы ідэнтычнасці"

30.11.2012 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Круглы стол "Выявы ідэнтычнасці"
1 снежня ў Мінску адчынецца выстава прац пераможцаў беларуска-польскага конкурса графічных праектаў "МЫ2012". У межах выставы 2 снежня будзе праведзены круглы стол пад назвай "Выявы ідэнтычнасці".

Конкурс быў абвешчаны Беларускім саюзам дызайнераў і Таварыствам ужытковай графікі (Польшча) пры ўдзеле МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" і Беларускага саюза мастакоў.

Галоўная мэта конкурса - асэнсаванне ўласнай культурнай ідэнтычнасці і спроба яе візуалізацыі сучаснымі пластычнымі сродкамі. Вынікам конкурса сталася выставa графічных праектаў, на якую журы адабрала найбольш цікавыя працы. Апроч гэтага, на адкрыцці выставы будуць названы лепшыя праекты, аўтары якіх атрымаюць узнагароды арганізатараў, а таксама прэміі "Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

Конкурс з’яўляецца добрай нагодай, каб яшчэ раз звярнуцца да тэмы самаідэнтычнаці, асэнсаваць і абмеркаваць самыя розныя аспекты разумення саміх сябе і сваіх суседзяў праз візуальныя вобразы і эмацыйнае, пачуццёвае ўспрыяцце саматоеснасці.

У межах выставы прац пераможцаў арганізатары конкурса разам з Лятучым універсітэтам ладзяць круглы стол "Выявы ідэнтычнасці", дзе будуць абмеркаваны пытанні:

  • Што сёння ёсць маркерам ідэнтычнасці?
  • Якія вобразы і пачуцці мы знаходзім у сучасным польскім і беларускім мастацтве і культуры?
  • Пра што яны сведчаць?
  • Як адлюстроўваюцца ў самасвядомасці?

У якасці экспертаў на круглы стол запрошаны: Міхал Анемпадыстаў, Ігар Герасіменка, Сяргей Харэўскі, Марыя Мартысевіч, Уладзімір Мацкевіч, Ягор Сурскі, Ліля Кобзік, Алесь Плотка. З польскага боку ўдзел прымуць: Рэнэ Вавжэнкевіч, Давід Кажэква, Анджэй Будэк, Клара Чэрнеўска. Весці круглы стол будзе Таццяна Вадалажская.

Круглы стол пройдзе 2 снежня 2012 года. Час працы: 14.00-16.00

Колькасць месцаў абмежаваная, таму, калі маеце намер удзельнічаць у круглым стале, напішыце, калі ласка, на адрас электроннай пошты: [email protected].

Як выстава, так і круглы стол будуць праходзіць у памяшканні Беларускага саюза дызайнераў (г. Мінск, Брылеўская, 14).

Адкрыццё выставы адбудзецца 1 снежня 2012 года а 19-й гадзіне.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео