BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Распачаўся міжнародны конкурс графічных праектаў “МЫ2012”

06.09.2012
Распачаўся міжнародны конкурс графічных праектаў “МЫ2012”
Беларускі саюз дызайнераў і Беларускі саюз мастакоў абвяшчаюць пачатак беларуска-польскага конкурса графічных праектаў “МЫ2012”.

Галоўная мэта конкурса - асэнсаванне ўласнай культурнай ідэнтычнасці і спроба яе візуалізацыі сучаснымі пластычнымі сродкамі. Пераможцы конкурса з абодвух бакоў будуць адзначаны паездкай у краіну-суседку і памятнымі ўзнагародамі.

Прызавы фонд для беларускіх аўтараў, які склаў 7.500.000 рублёў, быў заснаваны МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Адмысловая прэмія, якая будзе ўручаная пераможцам, атрымала назву “Будзьма беларусамі!” невыпадкова. На думку арганізатараў, менавіта назва аднайменнай грамадскай кампаніі як мага лепш адпавядае мэтам конкурса і дазваляе прыцягнуць увагу да важнасці пошуку і ўвасаблення нацыянальных маркёраў у сучаснай форме.

Конкурс мае мэтай адбор, прэзентацыю і ўзнагароджанне твораў, якія найбольш чытэльна і запамінальна расказваюць пра культуру, ствараюць яркія мастацкія вобразы і прэзентуюць адметнае аўтарскае бачанне. Заяўленыя на конкурс творы маюць расказаць пра культуру кожнай з краін з дапамогай візуальных моў розных жанраў і кірункаў, трактуючы нацыянальную культуру як у глабальным, так і ў лакальным кантэксце.

На конкурс могуць дасылацца работы, выкананыя ў любым жанры: плакат, постар, знак, паштоўка, ілюстрацыя, станковая графіка, макеты кніжак, газет, фатаграфічныя праекты і інш. Заяўленыя праекты павінны быць чытэльнымі як для гледачоў краіны аўтара, так і для замежных гледачоў.

З работ, адабраных міжнародным журы, будзе сфармаваная сумесная выстава “МЫ2012”, якая ўвосень гэтага года па чарзе будзе паказаная ў Мінску і ў Варшаве. Паралельна з выставай адбудуцца двухбаковыя творчыя сустрэчы і дыскусіі. Усе этапы праекта будуць асвятляцца на спецыяльна створанай інтэрнэт-старонцы, якая запрацуе найбліжэйшым часам. Ужо працуе старонка праекта ў Facebook.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з конкурсам, вы можаце звярнуцца па тэлефоне: (+375 29) 3808075 ці на адрас электроннай пошты: [email protected] (з пазнакай “МЫ”).

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео