BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ігар Кузняцоў адказаў на яго абвяшчэнне КХП-БНФ персонай нон-грата ў Курапатах

05.11.2012
Ігар Кузняцоў адказаў на яго абвяшчэнне КХП-БНФ персонай нон-грата ў Курапатах
Гісторык адзначыў, што гэта першы выпадак, калі грамадская арганізацыя забараняе чалавеку наведваць нейкую тэрыторыю, і сказаў, што і далей будзе наведваць Курапаты.

"Гэты першы выпадак у практыцы, у тым ліку і таталітарных краінаў, калі грамадская арганізацыя забараняе чалавеку наведваць нейкую тэрыторыю. Тым больш тут гаворка ідзе пра месца пахавання, — заявіў Кузьняцоў "Свабодзе". - Гэта ўсё адно, што забараніць чалавеку ісці на могілкі. Гэта тое самае, што сказаць: вашыя погляды нас не цікавяць. Гэтая тэрыторыя нам падведамственна“.

"Калі КХП-БНФ зяўляецца "смотрящей“ за гэтай тэрыторыяй, то яны павінныя пра гэта заявіць. Уласна, яны ўчора і заявілі, што гэта нашая тэрыторыя“, — кажа Кузьняцоў.

 Гісторык адзначае: "Гэта катастрофа для гэтай партыі, лідэра Пазняка“.

 Ігар Кузняцоў дадаў, што і надалей будзе наведваць Курапаты.

4 лістапада адзін з лідэраў КХП-БНФ Валеры Буйвал заявіў: "Мы, патрыёты-фронтаўцы, абаронцы Курапацкай святыні абвяшчаем савецкага палітработніка, падпалкоўніка Кузняцова персонай нон-грата на тэрыторыі Курапацкай святыні і на тэрыторыі іншых святыняў, дзе ёсць пакутнікі нашага народа".

Канфлікт КХП-БНФ супраць Ігара Кузняцова пачаўся з-за помніка забітым польскім афіцэрам.

Раней старшыня КХП-БНФ Зянон Пазняк скрытыкаваў намер паставіць у Курапатах памятны знак забітым польскім афіцэрам.

У звароце Пазняка, які быў зачытаны на мітынгу ў Курапатах на Дзяды 28 кастрычніка гаворыцца: "Нядаўна адна такая асоба паведаміла, што група расейскага Мэмарыялу ў Беларусі заплянавала паставіць крыж у Курапатах у памяць "афіцэраў польскага войска, расстраляных у Беларусі“.

Як адкрывальнік, даследчык і кіраўнік археалагічнага даследавання Курапатаў у 1988 годзе нагадваю, што на сённяшні дзень няма абсалютна ніякіх падставаў і абсалютна ніякіх археалагічных фактаў, якія б давалі нагоду меркаваць, што ў Курапатах „расстраляныя афіцэры польскага войска“ (і ўвогуле якія-небудзь вайсковыя асобы чыйго-небудзь войска). Тут знойдзеныя трупы толькі выключна цывільных людзей, і ў асноўным — бедных сялян, абутых у галёшы і клееныя гумовыя бахілы". Аднак знак усталявалі 29 кастрычніка. На наступны дзень невядомыя яго скралі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео