BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гісторык Ігар Кузняцоў быў аб'яўлены партыяй КХП-БНФ персонай нон-грата ў Курапатах

05.11.2012
Гісторык Ігар Кузняцоў быў аб'яўлены партыяй КХП-БНФ персонай нон-грата ў Курапатах
Личности
Гэта было агучана на мітынгу ў Лошыцкім яры на Дзяды.

У Лошыцкім Яры, на месцы масавых расстрэлаў, 4 лістапада адбыўся традыцыйны жалобны мітынг, паведамляе радые "Свабода".

Выступіў Валеры Буйвал, які зачытаў ліст Зянона Пазняка, у якім коратка было распаведзена пра гісторыю Лошыцкага яру, што тут пахавана ня менш за 10 тысячаў беларусаў, і што гвалтам былі спыненыя спробы правесці раскопкі. Паводле словаў лідара КХП-БНФ, гэта сведчыць, што тут сапраўды масавыя пахаванні людзей. У лісце Зянон Пазняк правёў паралель з сённяшнім часам. Паводле яго, ФСБ і КГБ - пераемнікі традыцыяў НКВД.

Затым Валеры Буйвал працягнуў думку Зянона Пазняка і распавёў пра Курапаты, пра тое, што туды часта ўмешваюцца людзі, якія не з'яўляюцца сапраўднымі гісторыкамі і навукоўцамі, і назваў Ігара Кузняцова, які як палітрук савецкага войска, зрабіў бліскучую кар'еру ў Расіі, а пасля прыехаў у Беларусь. Маўляў, не зарабіўшы нічога ў Курапатах, ён бярэ на сябе ролю асобы, якая клапоціцца пра гэтае месца. Партыя КХП-БНФ абвяшчае Кузняцова пэрсонай нон-грата ў Курапатах. Падзякаваў Радыё Свабода, што распавяла біяграфію Ігара Кузьняцова.

Пасля прамаўляў Юрась Беленькі, які таксама правёў паралелі, што тыя "сталінскія каты" цяпер дзейнічаюць іншымі сродкамі, вынішчаючы беларускую мову і беларускую культуру, але беларусы павінны салідарызавацца. І факт такой салідарнасці - ігнараванне выбараў у дэпутаты парламенту.

Мітынг закончыўся выступам Алеся Чахольскага. Ён распавёў пра гісторыю Лошыцы і сталінскіх рэпрэсіяў. Заклікаў да салідарнасці і еднасці. На завяршэнне праспявалі гімн "Магутны Божа", усклалі кветкі і запалілі свечкі.

Лошыцкі яр — урочышча, дзе органы НКУС у 1937–1941 гадах праводзілі масавыя расстрэлы. Колькасьць ахвяраў застаецца невядомай. У 1988 годзе яр засыпалі, а на яго месцы збудавалі гаражны каапэратыў.



 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео